6 траўня 2024, панядзелак, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наіна Ельцына з абурэннем адказала на абвінавачванні Міхалкова

32
Наіна Ельцына з абурэннем адказала на абвінавачванні Міхалкова
НАІНА ЕЛЬЦЫНА

Раней рэжысёр заявіў, што Ельцын-цэнтр у Екацярынбургу «разбурае нацыянальную самасвядомасць дзяцей»

Удава першага прэзідэнта Расеі Барыса Ельцына Наіна Ельцына пракаментавала выказванні рэжысёра Мікіты Міхалкова, які абвінаваціў Ельцын-цэнтр у «разбурэнні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей», піша РБК.

«Я глыбока абураная гэтымі заявамі Міхалкова», — гаворыцца ў заяве Наіны Ельцынай. «І не толькі таму, што яны ілжывыя, якія не маюць ніякага дачынення ні да Ельцын-цэнтру, ні да яго дзейнасці. Дзівіць тое, што ён цягам ужо некалькіх месяцаў распаўсюджвае хлусню аб тым, як прадэманстраваная гісторыя краіны ў музеі першага прэзідэнта Расеі, не саромеючыся выдзіраць з кантэксту элементы экспазіцыі, навешваць ярлыкі і наўпрост абражаць людзей, якія ў тыя гады працавалі на карысць нашай краіны», - мяркуе Наіна Ельцына.

Пры гэтым, падкрэслівае яна, Міхалкоў ні разу не быў у Ельцын-цэнтры. «Гэта ж у галаве не ўкладваецца. Як можна крытыкаваць тое, што не бачыў?!» — сказала ўдава першага прэзідэнта РФ.

У той жа час яна заўважае, што сама бачыла гэты музей і «прайшла па ім не адзін раз». «Там няма ніякай лакіроўкі эпохі, там наогул няма ацэнак — толькі дакументы, толькі факты, толькі сведчанні відавочцаў», падкрэслівае Ельцына.

Напярэдадні Міхалкоў, выступаючы на парламенцкіх слуханнях у Савеце Федэрацыі, заявіў, што ў Ельцын-цэнтры «штодня адбываецца ін'екцыя разбурэння нацыянальнай самасвядомасці дзяцей». Рэжысёр заклікаў скарэктаваць праграму цэнтра, каб паказаць іншы пункт гледжання на гісторыю.

У мінулую пятніцу на крытыку Міхалкова адказала прэс-служба цэнтра. «Такога кшталту крытыка ўпісваецца ў вядомую традыцыю: «Я Пастэрнака не чытаў, але асуджаю», — гаварылася ў заяве прэс-службы цэнтра.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках