6 траўня 2024, панядзелак, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд пастанавіў спыніць прымусовае лячэнне Алесі Садоўскай

10
Суд пастанавіў спыніць прымусовае лячэнне Алесі Садоўскай

Садоўская будзе таксама дамагацца прызнання дыягназу незаконным.

«Спыніць ужыванне прымусовых захадаў бяспекі і лячэння ў дачыненні да Алесі Пятроўны Садоўскай». Такі вердыкт 9 снежня вынес суд Маладзечанскага раёна, піша belprauda.org.

- На сёння мне не пагражае адпраўка ў псіхіятрычную лякарню. Аднак мы будзем дамагацца прызнання дыягназу незаконным — цяпер я кансультуюся як з беларускімі, так і замежнымі экспэртамі, — патлумачыла Алеся Садоўская. — Больш таго, я стаўлю пытанне аб адсутнасці ў мяне псіхічнага захворвання наогул. Сёння на стале пракурора Менскай вобласці ляжыць мой зварот: у апошняй экспэртызе беларускіх экспэртаў выразна сказана, што дыягназ, выстаўлены мне ў 20014 годзе, — памылковы, што прызнана судом.

Трэба адзначыць, што за чатыры гады псіхіятры прымудрыліся паставіць Алесі Садоўскай пяць дыягназаў.

Нагадаем, пастановай суда Маладзечанскага раёна 23 чэрвеня 2014 года, якая ўдарыла сумачкай падпалкоўніка міліцыі Коміка, у дачыненні да Алесі Садоўскай ужытае «прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай лякарні». З 17 лютага да 25 чэрвеня 2015 года жанчына знаходзілася ў стацыянары ў ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» — прасцей кажучы, у «Навінках». 5 чэрвеня 2015 года «прымусовыя захады бяспекі і лячэння змененыя на прымусовае амбулаторнае назіранне і лячэнне ў лекара-спецыяліста ў галіне надання псіхіятрычнай дапамогі».

12 лютага 2016 года Алеся Садоўская пераведзеная на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары».

22 лістапада 2016 года ўрачэбна-кансультацыйная камісія вынесла пастанову аб магчымасці спынення прымусовых захадаў бяспекі і лячэння, прызначаных 12 лютага 2016 года. Што суд і зрабіў 9 снежня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках