2 траўня 2024, Чацвер, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар павысіў пенсійны ўзрост

93
Дыктатар павысіў пенсійны ўзрост

Лукашэнка змяніў пенсійнае заканадаўства

Указам прадугледжваецца паэтапнае з 1 студзеня 2017 года штогадовае павышэнне на шэсць месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчыны — 58 гадоў

У сераду, 14 снежня, Лукашэнка падпісаў указ № 452, якім уносяцца змены ў заканадаўства аб пенсійным забеспячэнні.

Як паведамляе прэс-служба дыктатара, дакумент закліканы дастасаваць раней прынятыя пастановы кіраўніка дзяржавы да ўказу № 137 ад 11 красавіка 2016 года «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння», піша БелаПАН.

Для гэтага прадугледжваецца іх карэкцыя ў частцы ўдакладнення ўзросту, які з'яўляецца адным з крытэрыяў вызначэння працаздольнасці грамадзян пры наданні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай дапамогі, а таксама дае права на льготны праезд пенсіянерам на перыяд сэзонных сельскагаспадарчых работ штогод з 1 траўня да 30 верасня.

Акрамя таго, удакладняецца ўзрост, у залежнасці ад якога прымаюцца пастановы аб пастаноўцы на ўлік асоб, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых варункаў, і аб праве на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання і ў адпаведнасці з якім вызначаецца тэрмін дзеяння пры ўкладанні (падаўжэнні) кантракту з работнікам перадпенсійнага веку.

Нагадаем, 11 красавіка Лукашэнка падпісаў указ № 137 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння». Указам прадугледжваецца паэтапнае з 1 студзеня 2017 года штогадовае павышэнне на шэсць месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчыны — 58 гадоў; аналагічнае павелічэнне (на тры гады за шэсць гадоў) ўзросту, які дае права на льготныя працоўныя пенсіі і пенсіі за выслугу гадоў; сувымернае агульнаму цывільнаму павольнае павышэнне гранічнага веку знаходжання на вайсковай службе вайскоўцаў.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках