29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начны пажар у Лідзе: з інтэрната эвакуяваныя дзясяткі людзей

1
Начны пажар у Лідзе: з інтэрната эвакуяваныя дзясяткі людзей

Падчас начнога пажару ў дзевяціпавярховым інтэрнаце ў Лідзе загінуў мужчына, дзясяткі людзей былі эвакуяваныя

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Гарадзенскай абласной управы МНС, інфармацыя пра пажар у пакоі на верхнім паверсе дзевяціпавярховага будынка па вуліцы Таўлая паступіла ў экстраныя службы 25 снежня ў 03:14.

Прыбылыя на месца ратавальнікі выявілі на падлозе ў пакоі абгарэлы труп кватэраздымніка – 52-гадовага мужчыны. Мяркуецца, што да фатальных наступстваў прывяла неасцярожнасць пры паленні.

З пакояў, размешчаных на 8 і 9-м паверхах, па лесвічных маршах былі эвакуяваныя 62 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках