28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайцюшкевіч і Някляеў дадуць юбілейны канцэрт у Вільні

Вайцюшкевіч і Някляеў дадуць юбілейны канцэрт у Вільні
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы.

4 сакавіка 2017 года музыка Зміцер Вайцюшкевіч, паэт Уладзімір Някляеў і WZ-Orkiestra дадуць вялікі сумесны канцэрт у Вільні з праграмай «Нашы каханыя». Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, піша tut.by.

Канцэрт прымеркаваны да 10-годдзя супрацоўніцтва Вайцюшкевіча і Някляева, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выпушчанага ў канцы 2006 года, дало шмат выдатных песень, выдадзеных на розных дысках Вайцюшкевіча, і працягваецца дагэтуль. У праграме найлепшыя кампазіцыі за 10 гадоў і вершы Уладзіміра Някляева ў выкананні аўтара.

— Я вельмі шчаслівы, што наш праект перарос у дружбу і пастаянны тандэм кампазітара і паэта, што цяпер бывае вельмі рэдка. Упершыню мы робім сумесную музычна-паэтычную праграму, у якой будзе і лепшае, і новае, і нечаканае, — распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. — Мы з Уладзімірам Пракопавічам будзем разам ствараць святочны настрой з нагоды нашага юбілею і надыходзячага вясенняга жаночага свята, які нам абодвум вельмі падабаецца. А яшчэ як раз на тыя выхадныя выпадае літоўскі свята Казюкас. Таму будзе шмат флюідаў шчасця: і на канцэрце, і за яго межамі.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 3 да 5 сакавіка ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу неабходна з 15 студзеня да 15 лютага ўключна. Парадак разгляду візавых хадайніцтваў — спрошчаны, таму даведкі з месца працы/вучобы, пацверджання плацежаздольнасці не патрабуюцца.

Кошт квіткоў ад 31,5 да 50 рублёў.

Продаж без камісіі: «Тэатральна-канцэртная каса» (Менск, вул. Калініна, 5), з панядзелка да пятніцы з 10 да 19 гадзін.

Пляцоўка: Дом польскай культуры — Вільня, вул Наугардука, 76.

Пачатак канцэрту: уваход з 18.00, пачатак а 19.00 (час літоўскі).

Інфалінія ў Беларусі: +375 29 628 4114.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках