26 красавiка 2024, Пятніца, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя хіты Happy New Year, Confessa і Saling загучалі па-беларуску

11
Сусветныя хіты Happy New Year, Confessa і Saling загучалі па-беларуску

Музыкі павіншавалі беларусаў арыгінальным перакладам самых папулярных навагодніх песень.

Сусветныя хіты Happy New Year, Confessa і Saling загучалі па-беларуску. Так, у адным з галоўных навагодніх хітоў «пасяліўся» анёл, а Sailing Рода Cцюарда атрымала шчаслівы фінал.

Гурт METROPOLICE, Юрый Селязнёў, Яраслаў Макарыч, Арцём Краснабаеў, Дзмітрый Матуйза, Аляксандра Гарушка і Дар'я Гладчук павіншавалі ўсіх беларусаў з надыходзячым Новым годам. Яны прэзентуюць міні-праект «Сусветныя хіты па-беларуску», паведамляе tut.by.

Адзін з галоўных навагодніх хітоў Happy New Year быў напісаны для мюзікла, які так і не быў асвечаны сафітамі. Паводле праекту гэта была песня-заклік да бацькі-алкаголіка не напівацца на Каляды. Але песня трансфармавалася, атрымала іншую назву і перш стала папулярнай у гішпанамоўнай версіі. У беларускамоўнай версіі Аляксандра Гарушка і Дар'я Гладчук напаўняюць яе святочнай лёгкасцю і святлом.

Адна з самых вядомых кампазіцый спевака і актора Адрыяна Чэлентана Confessa па-беларуску загучала голасам Юрыя Селязнёва, якому акампанавалі Яраслаў Макарыч і Арцём Краснабаеў.

«Я кахаю» - так пачуў і выканаў па-беларуску хіт Рода Сцюарда Sailing Дзмітрый Матуйза ў суправаджэнні гурта METROPOLICE.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках