18 красавiка 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна павялічыла антырасейскія санкцыі

2
Украіна павялічыла антырасейскія санкцыі

Новыя санкцыі супраць РФ уведзеныя праз працяг гібрыднай агрэсіі супраць Украіны.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны ўвяла дадатковыя санкцыі супраць расейскіх фізічных і юрыдычных асоб, перадае тэлеканал «112 Украина»..

«Праз працяг гібрыднай агрэсіі РФ супраць Украіны Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ўвяла дадатковыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб дзяржавы-агрэсара», - заявілі ў прэс-службе РНБА пасля пасяджэння, якое адбылося ў чацвер.

Сярод іншага, санкцыі распаўсюджаныя на дэпутатаў Дзяржаўнай думы сёмага склікання, што абіраліся ў склад заканадаўчага органа ў Крыме і Севастопалі, чальцоў выбарчых камісій, а таксама прадпрыемстваў, якія былі перарэгістраваныя паводле расейскага заканадаўства.

Таксама ў РНБА заявілі, што ў санкцыйны спіс трапілі былыя кіраўнікі Украіны, якія хаваюцца за мяжой і «датычныя да фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і гібрыднай агрэсіі РФ супраць Украіны». Акрамя таго, абмежаванні закрануць «падкантрольныя Расеі юрыдычныя асобы, якія маюць дачыненне да вядзення Расеяй гібрыднай вайны супраць Украіны ў інфармацыйнай сфэры і кібэрпрасторы».

Таксама санкцыі былі ўведзеныя супраць «службовых асоб расейскіх праваахоўных органаў і судоў, якія маюць дачыненне да незаконнага затрымання ўкраінскіх грамадзян у Расеі», заявілі ў РНБА.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках