24 красавiка 2024, Серада, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп запрасіў у ЗША скандальнага прэзідэнта Філіпінаў

8
Трамп запрасіў у ЗША скандальнага прэзідэнта Філіпінаў
РАДРЫГА ДУТЭРТЭ
ФОТА: GREGORIO B. DANTES JR/ZUMAPRESS

Палітыкі правялі «захапляльную» тэлефонную размову.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў у Белы дом прэзідэнта Філіпінаў Радрыга Дутэртэ, які раней рабіў рэзкія выказванні на адрас дзейнага кіраўніка амерыканскай дзяржавы Барака Абамы, паведамляе CNN.

Памочнік Дутэртэ апавёў, што Трамп зрабіў сваю прапанову праз тэлефон. Уся размова паміж кіраўнікамі дзвюх краінаў доўжылася блізу 10 хвілінаў. Ён назваў яе «вельмі спадзеўнай і захапляльным». За гэты час лідары паспелі наладзіць кантакт адзін з адным.

Дутэртэ таксама запрасіў Трампа прыехаць у Манілу ў 2017 годзе, калі Філіпіны будуць старшынстваваць у Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН).

Сёлета ў кастрычніку падчас візіту ў Кітай прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ заявіў, што прыйшоў час сказаць «бывай» ЗША. Ён таксама чарговы раз назваў прэзідэнта ЗША Барака Абаму «с*чыным сынам».

Таксама Дутэртэ вітаў перамогу Дональда Трампа на выбарах, заявіўшы, што ў іх ёсць агульная рыса.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках