18 красавiка 2024, Чацвер, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі зноў прайшлі масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі

2
У Паўднёвай Карэі зноў прайшлі масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі
ФОТА: REUTERS/PIXSTREAM

Парламент разгледзіць пытанне аб імпічменце прэзідэнту 9 снежня.

У буйных гарадах Паўднёвай Карэі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць прэзідэнта Пак Кын Хе пасля таго, як прадстаўнікі апазіцыйных партый унеслі ў парламент прапанову аб імпічменце.

Як паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap (пераклад – «Радые Свобода»), апазіцыя заявіла пра паўтара мільёна ўдзельнікаў дэманстрацый ва ўсёй краіне. У той жа час паліцыя налічыла блізу 270 тысяч пратэстоўцаў.

Рэйтынг кіраўніка Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе абрынуўся ў канцы кастрычніка пасля паведамленняў мясцовых СМІ аб уплыве сяброўкі прэзідэнта на дзяржаўную палітыку. Некалькі былых памочнікаў прэзідэнта таксама былі арыштаваныя на абвінавачванне ў перавышэнні ўлады. Пак Кын Хе публічна папрасіла прабачэнне за тое, што адбылося, але не стала пакідаць сваю пасаду.

З пачатку лістапада ў Паўднёвай Карэі праходзяць масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем адстаўкі Пак Кын Хе. Парламент разгледзіць пытанне аб імпічменце прэзідэнту 9 снежня. За імпічмент павінны прагаласаваць дзве траціны парламентарыяў. Калі прапанова будзе падтрыманая, пытанне цягам паўгода разгледзіць Канстытуцыйны суд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках