20 красавiка 2024, Субота, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: трэнер баскетбола закінуў 26 трохбальных мячоў за хвіліну

3
Відэахіт: трэнер баскетбола закінуў 26 трохбальных мячоў за хвіліну

Амерыканец Джасцін Даргахі стаў сусветным рэкардсмэнам, закінуўшы 26 мячоў у баскетбольны кошык за хвіліну.

Дагэтуль ён доўга трэніраваўся, і вось нарэшце яго мара спраўдзілася — у спартзалю школы, дзе ён выкладае, прыехалі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса, якія афіцыйна зафіксавалі дасягненне Джасціна Даргахі, піша 120.su.

Мужчыну ўжо шмат разоў атрымлівалася закінуць за хвіліну так многа мячоў, але, калі ён распавядаў пра гэта знаёмым, тыя не верылі і лічылі, што ён проста выхваляецца. Менавіта таму ён і адважыўся стаць афіцыйным рэкардсмэнам.

Дарэчы, трэнер заўсёды абмяжоўваўся 25 мячамі, таму сам быў уражаны, што ў такі важны для сябе дзень здолеў закінуць і 26-ты. Цяпер ён з гонарам любуецца выдадзеным яму сертыфікатам і заслужана атрымлівае асалоду ад здабытай славы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках