23 красавiка 2024, aўторак, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля шасцігадовага перапынку Міхалок «узбударажыў залю» ў Менску

14
Пасля шасцігадовага перапынку Міхалок «узбударажыў залю» ў Менску
ФОТА: ВІКТАР ГІЛІЦКІ

Квіткі на канцэрт «Ляпіс-98» раскупілі за паўдня.

Яшчэ пару гадоў таму мала хто верыў, што гэта здарыцца... «Ляпіс Трубяцкі» распаўся, сышлі ў мінулае гарэзныя і лірычныя «Ау», «Моряк и летчик», «В платье белом», «Ты кинула». З'явіўся гурт BRUTTO - ужо зусім іншая музыка: пратэстная, ідэйная.

Аднак у сакавіку Сяргей Міхалок прызнаўся kp.by: тоўсты хлапчук з гармонікам нікуды не дзеўся - ён ўнутры. Першы маячок з'явіўся летам: у Адэсе Міхалок сыграў канцэрт пад назвай «Ляпіс-98». Тыя, каму пашчасціла пабываць на тым канцэрце, былі ў захапленні. Яшчэ некалькі такіх канцэртаў ва Украіне і ў Еўропе толькі падкрэслілі тэндэнцыю: калі-небудзь «старога» «Ляпіса» пачуюць і ў Менску. Тым больш, што Міхалок не выступаў у беларускай сталіцы ўжо шмат гадоў. Выключэнне - выступы на карпаратывах.

І вось гэта здарылася: у канцы лістапада сталічныя афіша застракацелі: 30 снежня праект «Ляпіс-98» у Менску з найлепшымі хітамі за 25 гадоў. Многія накіраваліся ў касы, але беспаспяхова: высветлілася, што квіткі ў канцэртную залю Prime Hall раскупілі менш чым за дзень. Арганізавалі дадатковы канцэрт 13 студзеня - квіткі разышліся за тры гадзіны!

Чарга ў канцэртную залю расцягнулася амаль на ўвесь чацвёрты паверх гандлёвага цэнтра, дзе знаходзіцца канцэртная заля. Публіка - вельмі разнастайная: акрамя моладзі, сустракаліся людзі старэйшага ўзросту, а асобныя тыпажы і зусім нібы толькі што выйшлі з выканкамаўскіх кабінетаў. Ад смаркатых панкаў - да злыселых багачоў. У выніку да васьмі вечара ў Prime Hall яблыку не было дзе ўпасці.

«Ляпіс» пачаў выступ без разагрэву. Ды ён і не патрабаваўся. «Евпатория», «Сочи», «Ау», «Ты кинула», «Метелица», «Яблони» - кожная напамяць знаёмая песьня разрывала на шматкі! Моладзь шалела на танцпляцоўцы, а некалькі жанчын «з начосам» прытупвалі ножкай у такт, седзячы на скураных крэслах у віп-зоне. А калі зайграў прыпеў песні «Зеленоглазое такси» нават здалося, што некаторыя гледачы пусцілі слязу.

ФОТА: ВІКТАР ГІЛІЦКІ
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках