19 красавiка 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка страціў здаровы сэнс

91
Лукашэнка страціў здаровы сэнс

Дыктатар і ягоная хеўра жывуць у паралельнай рэчаіснасці.

«Эканамічны спад у Беларусі скончыўся, і эканоміка пачынае рост», - заяўляе ўрад. Аб «канцы рэцэсіі» ў беларускай прамысловасці радасна паведаміў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Апублікаваная на тыдні статыстыка і высновы экспэртаў гэты тэзіс не пацвярджаюць.

«Я задаволены і шчаслівы тым, што мы выжылі, і пераадолелі крызіс. З усіх прыкмет бачу, што рэцэсія скончылася», – радаваўся Уладзімір Сямашка. Паводле ягоных звестак, прамысловасць прадэманстравала рост на 3%, і гэта дае падставы планаваць на будучы год рост на 11,3%.

Заяву чыноўніка шакавала экспэртную супольнасць, бо акурат на гэтым тыдні была апублікаваная чарговая справаздача «Белстата», піша «Новая газета». Паводле яе звестак, аб'ёмы прамысловай вытворчасці зменшыліся на 1,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У мінусе і беларускі ВУП – 2,8%. На 12,5% менш краіна прадала тавараў за мяжу. Амаль на 20% менш інвеставана ў развіццё, на 18% менш пабудавана жылля, на 3,5% беларусы менш выдаткавалі на закупы, на 2,1% – на рэстарацыі і кавярні. Апошняе цалкам лагічна, бо рэальныя даходы насельніцтва за 10 месяцаў упалі на 7,2% у параўнанні са студзенем–кастрычнікам мінулага года. Гэта прытым, што ў мінулым годзе яны таксама знізіліся больш як на 5%. Цягне краіну ўніз і нафтаперапрацоўка. Тое, што Менску і Маскве не ўдалося развязаць газава-нафтавую спрэчка, ужо вылілася ў мінус 11,4% вытворчасці нафтапрадуктаў.

З ацэнкі міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, праз гэта ВУП Беларусі паводле вынікаў года будзе ніжэйшым за леташні на 2,5%. Дарэчы, міністр эканомікі вымушаны быў прызнацца журналістам, што не ўважае за магчымае выканаць указанне Лукашэнкі падняць сярэдні заробак да ўзроўню 500 даляраў у наступным годзе.

Пакапаўшыся ў статыстыцы, экспэрты, праўда, знайшлі тыя самыя 3%, якія прывялі ў захапленне віцэ-прэм'ера Сямашку, – такі рост прадэманстравала прамысловасць у кастрычніку ў параўнанні з вераснем. Аднак гэты адзінкавы рост ні ў якім разе нельга разглядаць як тэндэнцыю, бо рэцэсія – гэта ўстойлівае і працяглае падзенне, нагадваюць эканамісты.

Здзівіў эканамічную грамадскасць і кіраўнік урада. На пасяджэнні ўрада Андрэй Кабякоў заявіў, што даручэнне прэзідэнта будзе выкананае і ВУП краіны ў наступным годзе пойдзе ў рост – як мінімум на 1,7%, прадугледжаныя праграмнымі дакументамі. Прычым палову гэтага росту дасць нейкая «новая эканоміка» – стварэнне недзе новых працоўных месцаў, і прыход замежных інвестыцый.

Каментуючы бравурныя заявы ўрада, мясцовыя назіральнікі мяркуюць, што самі чыноўнікі выдатна разумеюць іх нерэальнасць, але вымушаныя саступаць ціску Лукашэнкі, які не хоча прымаць пад увагу ніякія разумныя аргументы. Для дыктатара, які разважае над тым, як застацца ва ўладзе пажыццёва і сысці ад гэтых сталых перавыбараў, капітуляцыя і прызнанне памылак і пралікаў у прынцыпе немагчымая.

Тым часам з афіцыйнай інфармацыі вынікае, што ніякіх зрухаў у атрыманні замежнай дапамогі не праглядаецца. Перамовы з Расеяй аб праблемных пытаннях паставак нафты доўжацца, і тэрмін ужо перанесены да сярэдзіны снежня. Што да перспектыў атрымання крэдыту МВФ і зусім цішыня. Ускоснай прыкметай таго, што ўлады яшчэ на яго разлічваюць, інфармацыя, якая з'явілася на гэтым тыдні ў СМІ пра планы ўрада прапанаваць МВФ замест рэформы дзяржсектара яго касметычны рамонт. Рыхтуецца нейкая стратэгія для павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі арганізацыямі, якая прадугледжвае іх перападпарадкаванне іншым дзяржорганам і абяцанне прыватызацыі малых і глыбока стратных дзяржкампаній. Аднак, як паказвае досвед, цікавасці такія прадпрыемствы не выклікаюць, а значыць, нічога ў беларускай эканоміцы не зменіцца.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках