5 траўня 2024, Нядзеля, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар "Батьківщини Молодої" - беларусам: Змагайцеся, як гэта рабілі мы

1
Лідар "Батьківщини Молодої" - беларусам: Змагайцеся, як гэта рабілі мы

Будучыня Беларусі – за маладымі патрыётамі краіны.

На з'ездзе аргкамітэту ГА "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" 3 снежня выступілі прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый МХД з замежжа, паведамляе сайт bchd.info.

Так, міжнародны сакратар Моладзі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (KrFU; Нарвэгія) Матыяс Отэсэн (Mathias Ottesen) натхніў сваіх беларускіх калег цытатай Махатмы Гандзі: "Будзь той зменай, якую хочаш бачыць". "Вельмі важна, каб вы маглі самі быць зменай. Каб не чакалі чагосьці, а самі займаліся палітыкай", - сказаў госць з Нарвэгіі.

Міжнародны сакратар Моладзі Рэфармацкай палітычнай партыі (SGPJ; Нідэрланды) Вілка Кодэ (Wilco Codde) выказаў радасць у сувязі з тым, што на з'ездзе МХД прагучалі цытаты з Бібліі. "Гэта тое, што нас лучыць. Адзіны Бог у Нідэрландах і ў Беларусі. Натхняе, што ваша праграма грунтуецца на біблейных прынцыпах. Пільнавацца слова Божага - развязка для кожнай краіны. Калі ты ідзеш за Хрыстом, праблемы знікаюць. Ідучы за словам Божым, мы мецьмем будучыню", - адзначыў ён.

Таксама свой відэазварот на з'езд даслаў кіраўнік "Батьківщини Молодої" Сяргей Мітрафанскі, які вітаў яго ўдзельнікаў ад імя "ўкраінскага народа, што сёння змагаецца супраць расейскай агрэсіі".

"Мы разумеем, што сёння ў Беларусі маладым, чынным, незалежным патрыятычным людзям цяжка. Але безупынна змагайцеся за заўтрашні дзень, змагайцеся за змены. Так, як гэта рабілі мы, украінцы", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках