17 красавiка 2024, Серада, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі на вуліцы выйдзе крытычная маса, міліцыя будзе з народам»

22
«Калі на вуліцы выйдзе крытычная маса, міліцыя будзе з народам»

Дык ці такая ўжо надзейная «апора» дыктатуры ў варунках сацыяльна-эканамічнага крызісу?

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч мяркуе, што менавіта ягоная ўстанова з'яўляецца адной з асноўных апор улады.

-- МУС з'яўляецца адным з самых моцных аргументаў улады, падтрымання правапарадку і ў цэлым дзяржаўнасці ў краіне, -- заявіў кіраўнік МУС у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1».

Ці такое надзейнае апірышча кіроўнай верхавіны? На гэтае пытанне «Заўтра тваёй краіны» адказваюць экспэрты.

Грыб: Аўтарытарны рэжым у Беларусі конча абрынецца

-- Асноўная апора дзейнай улады -- гэта не толькі органы ўнутраных спраў, але і Камітэт дзяржбяспекі, Мінабароны і шэраг устаноў ды арганізацый, якія займаюцца аператыўна-вышуковай дзейнасцю, - адзначае генерал-лейтэнант міліцыі, экс-старшыня Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб.

Ён мяркуе, што менавіта з дапамогай праваахоўнікаў у нашай краіне быў усталяваны аўтарытарны рэжым з аднаасобнай уладай Лукашэнкі.

На думку генерала міліцыі, у Беларусі супрацоўнікі праваахоўных органаў фактычна з'яўляюцца дзяржаўнымі службоўцамі са зброяй.

Экспэрт мяркуе, што супрацоўнікі МУС часцяком выконваюць не ўласцівыя ім функцыі: замест барацьбы з крымінальнай злачыннасцю ловяць апазіцыянераў.

Генерал адзначае, што выканаўчая вертыкаль пры фармаванні штатаў праваахоўных органаў дабірае тых, хто падтрымлівае цяперашнюю ўладу.

-- Праваахоўнікі не павінны знаходзіцца ў палітычных партыях і браць удзелу ў палітыцы, але іх прымушаюць гэта рабіць, і яны вымушаныя падпарадкоўвацца, -- кажа экс-маршалак парламента. -- Іншыя дзеянні будуць успрынятыя як бунт, паўстанне.

Былы кіраўнік парламента не сумняваецца, што аўтарытарны рэжым у Беларусі абрынецца, і ў краіне будзе ўсталяваная дэмакратыя.

-- Калі гэта адбудзецца, цяжка сказаць. Трэба час, каб народ зразумеў, як яму жыць далей, - мяркуе Мечыслаў Грыб.

Класкоўскі: калі на вуліцы выйдзе крытычная маса, міліцыя будзе з народам

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі адзначае, што ўсякі аўтарытарны рэжым выкарыстоўвае для ўтрымання ўлады гвалтоўны кампанент.

Аналізуючы, як умацоўваўся рэжым Лукашэнкі, экспэрт звяртае ўвагу, што ў значнай ступені гэта рабілася праз рэпрэсіі, у якіх удзельнічалі і органы ўнутраных спраў.

-- Спачатку супраціў з боку апазіцыі быў моцны. Можна згадаць і менскую весну1996-га, і восеньскія выступы 1999-га, калі на вуліцы выходзілі дзясяткі тысяч людзей і адбываліся сапраўдныя вулічныя бітвы, -- нагадвае экспэрт.

-- Апафеозам быў разгром Плошчы ў 2010 годзе, - нагадвае суразмоўца. -- Такім чынам, пры дапамозе праваахоўных структур, сярод іншага, спецпадраздзяленняў МУС, Лукашэнка паказаў, што ён гатовы для ўтрымання ўлады пайсці на ўсякія самыя жорсткія захады.

-- Для аўтарытарнага беларускага рэжыму праваахоўны кулак – адзін з важных аргументаў у пытанні ўтрымання ўлады, - уважае Аляксандр Класкоўскі.

-- Наколькі гэта моцны «штых» для падтрымання ўлады?

-- Беларускія органы ўнутраных спраў досыць шматлікія, хоць і тут прайшлі скарачэнні. Гэта моцная разгалінаваная сістэма. Шэраг падраздзяленняў падрыхтаваныя спецыяльна для разгону вулічных акцый і спынення масавых непарадкаў.

З іншага боку, досвед Украіны ды іншых краін, дзе праходзіла змена недэмакратычных рэжымаў, паказвае, што калі на вуліцы выходзіць крытычная маса, міліцыя, высвятляецца, з народам. І звычайныя выканаўцы, і начальства разумеюць: страляць у свой народ, калі ў кожны момант хваля можа змятушыць рэжым, небяспечна тым, што трапіш на лаву падсудных.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках