25 красавiка 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З школьнікаў у Берасці робяць Дзядоў Марозаў пад прымусам

3
З школьнікаў у Берасці робяць Дзядоў Марозаў пад прымусам

Берасцейскія школьнікі мерзнуць на ўроках — тэмпература +12.

У спартыўнай зале сярэдняй школы № 28 Берасця дзеці мерзнуць на ўроках фізкультуры, многія не хочуць наведваць заняткі, паведамляе АНТ.

«У зале вельмі холадна. Учора я вельмі змерзла, была падобная да Дзеда Мароза — з чырвоным носам», — распавяла вучаніца сёмага класа.

Урокі ў спартыўнай зале праходзяць пры тэмпературы 12°С. Пры тым, што ніжняя мяжа нормы — +15°С. Паводле слоў настаўніка, прымусіць дзяцей займацца ў такіх умовах ён не мае права.

У адміністрацыі школы аб праблеме ведаюць. Аднак развязаць яе хутка, кажуць, не могуць. Установу пабудавалі 28 гадоў таму, за гэты час аконныя напаўняльнікі моцна састарэлі. І сёння, каб зала стала цяплейшай, трэба цалкам мяняць шклоблокі. А сваіх грошай у школы на гэта няма.

«Дробны рамонт не спраўляецца з тым, каб цалкам адпавядаць нормам СанПіНу, цалкам перакрыць тым жа полістыролам, бо будуць праблемы з натуральнай асветленасцю», — заявіў дырэктар.

Настаўнік фізкультуры датэлефанаваўся на жывую лінію ў Берасцейскі гарвыканкам. Намеснік старшыні Сяргей Жукаў абяцае, што грошы школе выдадуць — 20 тысяч рублёў, але толькі ў наступным годзе. Пакуль жа мароз вучняў пастанавілі перавесці ў іншае, больш цёплае памяшканне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках