28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі прадукты, якія змяшчаюць вітамін маладосці

4
Навукоўцы назвалі прадукты, якія змяшчаюць вітамін маладосці

Не сакрэт, што існуюць прадукты, якія дапамагаюць выглядаць маладзей за свой узрост.

Прычына такога цудадзейнага эфекту ў іх вітамінным складзе. Які ж менавіта мікраэлемент уплывае на падаўжэнне маладосці?

Сёння ўсё часцей можна пачуць пра тое, што ў рацыён неабходна ўключаць прадукты, якія змяшчаюць вітамін К. Навукоўцы і лекары мяркуюць, што ён дапамагае абараніць арганізм і падаўжае маладосць, піша выданне liza.ua.

Чым жа так важны гэты вітамін? У першую чаргу ён неабходны для выпрацоўкі ў печані пратрамбіну ды іншых рэчываў, якія бяруць удзел у згусальнасці крыві. Недахоп гэтага карыснага вітаміну можа стаць прычынай ломкасці костак, утварэння тромбаў і затрымання кальцыю ў артэрыях.

Па-другое, даследчыкі высветлілі, што вітамін К прадухіляе рак печані, ды і проста станоўча ўплывае на ўсе ўнутраныя працэсы ў арганізме. А здаровая печань - гэта добры колер скуры і яе гладкасць.

Каб даўжэй захаваць маладосць, трэба ўключаць у свой рацыён прадукты, багатыя вітамінам К.

У вялікай колькасці ён утрымліваецца ў:

гародніне (белакачаннай капусце, гарбузах, бульбе, таматах, моркве, бураках,

ліставой зеляніне (шчаўі і шпінаце),

пячонцы,

аліўкавым алеі,

гароху,

яйках,

траве і ў прадуктах з цэльнага зерня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках