1 траўня 2024, Серада, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луканоміцы вынеслі прысуд

38
Луканоміцы вынеслі прысуд

Экспэрты зняпраўджваюць аптымістычныя заявы чыноўнікаў.

Якасныя паказчыкі росту, прадукцыйнасць працы і аддача на капітал працягваюць зніжацца, прымушаючы сумнявацца ва «ўнутранай гатоўнасці» эканомікі да аднаўлення.

Гэта адзначаюць экспэрты Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC у квартальным аглядзе беларускай эканомікі.

Нягледзячы на зніжэнне інфляцыі (9,2% за дзесяць месяцаў), экспэрты звяртаюць увагу на захаванне «інфляцыйнага навеса». «Нізкі давер да манетарнай (і ў цэлым эканамічнай) палітыкі, выкліканы маштабнымі фінансавымі пертурбацыямі ў мінулым і структурнай слабасцю нацыянальнай эканомікі (то бок, сумненнямі ў яе здольнасці генерыраваць рост), абумоўліваюць устойлівасць «інфляцыйнага навеса» — чаканні сістэматычна перавышаюць фактычную інфляцыю. У трэцім квартале інфляцыйныя чаканні скараціліся, але прапарцыйна інфляцыі, абумоўліваючы захаванне «падстрэшка», — цытуе агляд thinktanks.by.

Цяперашні стан манетарнай палітыкі экспэрты характарызуюць пасіўнасцю і «вымушанай калянасцю».

«Спасылаючыся на адсутнасць паўнамоцтваў, Нацбанк не спрабуе актыўна змагацца з «інфляцыйным навесам» (г. зн. уздзейнічаючы на чаканні). Таму, насуперак рацыянальнаму жаданню аказаць стымулюючае ўздзеянне, ён вымушаны захоўваць жорсткую палітыку, канцэнтруючыся на пагрозах фінансавай стабільнасці, але запавольваючы выхад з рэцэсіі», — адзначана ў даследаванні.

Аналізуючы фіскальную палітыку, BEROC таксама звяртае ўвагу на пасіўнасць і вымушаную працыклічнасць. Паводле ацэнкі экспэртаў, нагрузка па выплатах і абслугоўванні дзяржаўнай запазычанасці, якая расце ў адносным выражэнні, абумоўлівае адаптыўнасць і вымушаную жорсткасць фіскальнай палітыкі. Для выканання сваіх абавязанняў урад вымушаны падтрымліваць прафіцыт кансалідаванага бюджэту. Між іншым, за студзень-кастрычнік прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаўся сумаю 3,1% да ВУП.

Нягледзячы на адносную стабільнасць даходаў у працэнтах ад ВУП, у рэальным выражэнні на фоне рэцэсіі яны скарачаюцца. «Гэта абумоўлівае і больш чым прапарцыйнае скарачэнне выдаткаў, тады як у гэтай макраэканамічнай сітуацыі маюцца перадумовы для фіскальнага стымулявання», — мяркуюць аўтары даследавання.

Яшчэ адной праблемай у Беларусі застаецца рост дзяржаўнай запазычанасці, што фармуе глебу для будучай фіскальнай і фінансавай турбулентнасці.

Працягвае расці і замежная запазычанасць. «Нягледзячы на стабільнасць абсалютнай велічыні валавай замежнай запазычанасці, пазыковае абцяжарванне працягвае расці за кошт маштабнага сціскання ВУП у далярах. Гэта фармуе асцярогі, што стрымліваючы ўплыў абцяжарвання абавязкам на дзелавую актыўнасць будзе прагрэсаваць», — канстатуюць экспэрты.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках