1 траўня 2024, Серада, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК паскардзіўся на рост карупцыі

19
СК паскардзіўся на рост карупцыі

У Менску назіраецца значны рост службовых злачынстваў.

Значна вырасла колькасць зарэгістраваных злачынстваў супраць інтарэсаў службы, а таксама распачатых і перададзеных у суд крымінальных спраў названай катэгорыі за 10 месяцаў 2016 года, піша агенцтва «Менск-Навіны».

Як паведаміў старшы следчы аддзела лінейнага працэсуальнага кантролю ўпраўлення працэсуальнага кантролю ўпраўлення Следчага камітэта Менска Дзяніс Карповіч на семінары «Навацыі ў антыкарупцыйным заканадаўстве», які адбыўся 1 снежня ў Менскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі, сёлета ва ўпраўленне СК сталіцы паступіла 959 заяў і паведамленняў аб службовых злачынствах. Разгледжана 837. Паводле вынікаў разгляду распачатыя 324 крымінальныя справы. Па 476 заявах і паведамленнях прынятая пастанова аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы.

З ягоных слоў, следчымі падраздзяленнямі УСК Менска накіравана ў суд 50 крымінальных спраў па злачынствах супраць інтарэсаў службы, абвінавачваюцца 63 чалавекі. У дачыненні да 31 з іх на стадыі папярэдняга расследавання прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Шкода ад службовых злачынстваў склала блізу 170 тысяч рублёў за 10 месяцаў 2016 года. Падчас папярэдняга расследавання яна кампенсаваная ўсяго на 33%.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках