28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ: Знішчальнік з «Адмірала Кузняцова» выкаціўся ў мора

41
Мінабароны РФ: Знішчальнік з «Адмірала Кузняцова» выкаціўся ў мора

У Мінабароны Расеі пацвердзілі гібель Су-33 пры пасадцы на «Адмірал Кузняцоў».

У Мінабароны пацвердзілі гібель знішчальніка Су-33 падчас пасадкі на авіяносец «Адмірал Кузняцоў» у Міжземным моры. Пра гэта lenta.ru паведамілі ў прэс-службе міністэрства. Пілот катапультаваўся, ягонаму здароўю нічога не пагражае.

«Пасля выканання баявой задачы ў небе Сірыі пры здзяйсненні пасадкі на авіяносны крэйсер «Адмірал Кузняцоў» праз абрыў троса аэрафінішора выкаціўся за межы палубы знішчальнік Су-33», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней вядомы авіяцыйны журналіст Дэвід Цэнцыоці ў сваім блогу The Aviationist паведаміў, што самалёт упаў пры другім заходзе на пасадку, у добрых варунках надвор'я - бачнасць больш за 10 кіламетраў, хвалі - чатыры балы, хуткасць ветру крыху больш за 20 кіламетраў на гадзіну.

14 лістапада 2016 года расейская авіяносная група ў Міжземным моры страціла знішчальнік МіГ-29КР, які ўпаў у ваду праз выпрацоўку паліва ў чаканні рамонту пашкоджанага аэрафінішора.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках