1 траўня 2024, Серада, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка пра чэргі на мяжы з Літвой: 13 гадзін чакання, скончыліся ежа і вада

12
Мянчанка пра чэргі на мяжы з Літвой: 13 гадзін чакання, скончыліся ежа і вада

Трапіць у Вільню перад святамі становіцца ўсё больш складана.

Чытачы tut.by паскардзіліся, што ў выходныя - у ноч на нядзелю і панядзелак - на мяжы Літва-Беларусь прастаялі па 4-13 гадзін. У чарзе затрымаліся аўтобусы з дзецьмі, маршруткі, аўто.

Адлегласць паміж Менскам і Вільняй, меншую за 200 кіламетраў, беларусы на гэтых выхадных пераадольвалі за чатыры гадзіны, некаторым пашанцавала яшчэ менш і яны прастаялі на мяжы блізу 12-13 гадзін.

Вось што паведаміла журналістам мянчанка Ганна. У пункт пропуску яны прыехалі ў сем вечара і некалькі гадзін правялі ў доўгім чаканні.

- Уезд у Беларусь, памежны пераход «Каменны лог». Едзем на аўтобусе з дзіцем. І ўжо сем гадзін стаім на мяжы. Званкі на гарачую лінію не даюць нічога. Руху наогул ніякага, Дзяржпамежкамітэт нічым дапамагчы не можа і перакладае адказнасць на мытню. У людзей скончылася вада і ежа. Дзіця змучанае, дарослыя трымаюцца з апошніх сіл. Дастаў бардак на мяжы! - напісала дзяўчына.

Яшчэ адна жыхарка сталіцы Ганна таксама ў нядзелю ўвечары вярталася ў Менск на рэйсавым аўтобусе з Вільні - дзяўчына ехала з канцэрту Лявона Вольскага. Яна распавяла, што прастаяла на мяжы блізу 4 гадзін наўпрост перад шлагбаўмам. Хоць рэйсавы аўтобус павінен ехаць асобным калідорам.

- Вяртаемся з Вільні. На мяжы, вядома ж, бясконцая чарга. Кіроўца аўтобуса: «О, што робіцца! І (дадае, гледзячы на нас) усё праз гэтага вашага Трубяцкога!» Ну, вы зразумелі.

Людзі стаялі ў чарзе не толькі ў ноч з нядзелі на панядзелак, але і за суткі да гэтага. Вось што напісала ў сябе на старонцы Любоў, якая вярталася на аўтобусе з літоўскай сталіцы.

- Учора, у нядзелю, дайшло да таго, што дзецям-спартоўцам у аўтобус хуткую дапамогу выклікалі і гэта ўжо нікога не здзіўляе. У суботу ўвечары наш аўтобус спецыяльна не заязджаў у Dutyfree, каб не стаць у чаргу за іншымі. І што? Перад намі была маршрутка. Адтуль усіх вывелі на пашпартны кантроль з рэчамі.

Любоў таксама піша, што рэнтгенаўскі сканар для надгляду багажу не працаваў і мытнікам даводзілася пераглядаць кожны пакет, кожную сумку ўручную.

Яшчэ адна жыхарка Менска распавяла, што яна прастаяла ў чарзе пяць гадзін.

- Літоўскую мяжу я прайшла хутка, літаральна праляцела, а пасля ўезду на тэрыторыю Беларусі - цішыня. Нам, прабачце, у прыбіральню ўжо хацелася, але выйсці з аўтамабіля было нельга. Мы тэлефанавалі дзяжурнаму, але ніякіх вынікаў гэта не дало. А калі прыехалі на мяжу - перш за ўсё пабеглі ў прыбіральню - адну на ўсіх. Там яшчэ дзеткі-футбалісты стаялі ў чарзе. Ім кажуць: «ідзіце на кантроль», а яны, бедныя, ў прыбіральні стаялі, - распавядае Юлія. Дзяўчына хоча яшчэ раз з'ездзіць у Літву і паглядзець, ці зменіцца абстаноўка.

У ДПК пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках