1 траўня 2024, Серада, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайска-беларускі «Вялікі камень» няма каму будаваць

19
Кітайска-беларускі «Вялікі камень» няма каму будаваць
Фота: Realt.by

На «будоўлі стагоддзя» не стае цэлых 609 рабочых.

Раённая газета «Край Смалявіцкі» апублікавала афіцыйную статыстыку беспрацоўя. З 866 актуальных вакансій адразу да 609 абавязковым патрабаваннем з'яўляецца веданне кітайскай мовы. Гэта выкліканае тым, што ў раёне ідзе будаўніцтва кітайскага прамысловага комплексу «Вялікі камень», паведамляе euroradio.fm.

Акрамя гэтага ў Смалявічах ёсць праца на прадпрыемстве «Смалявічы бройлер» (144 вакансіі) і ў Смалявіцкай раённай лякарні (90 вакансій).

Раённая газета таксама піша пра праблемы з маладымі кадрамі. У раёне застаецца толькі палова размеркаваных сюды студэнтаў і навучэнцаў. У 2014 годзе прыехала 136 маладых спецыялістаў, праз два гады засталася толькі палова з іх - 71 чалавек.

Ва Управе працы і занятасці насельніцтва журналістам пацвердзілі, што лічбы адпавядаюць рэчаіснасці. У раёне насамрэч 609 вакансій з патрабаваннем ведання кітайскай мовы. Заяўкі на іх падаюць не вельмі актыўна.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай блізу 80 кв. км з асаблівым прававым рэжымам, які павінен забяспечыць камфортныя варункі вядзення бізнэсу.

Індустрыяльны парк знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне ў 25 км ад Менска побач з Нацыянальным аэрапортам, чыгункай і транснацыянальнай аўтамабільнай магістраллю М1.

Экспэрты ў беларуска-кітайскіх стасунках заяўляюць пра складанасці, з якімі ў апошнія гады сутыкнулася адміністрацыя парку. У першую чаргу гэта датычыцца прыцягнення замежных інвестараў. Афіцыйны Менск разлічвае, што гэтым будуць займацца кітайскія партнёры. Для Пекіна, у сваю чаргу, «Вялікі Камень» - усяго адзін з сотняў такіх праектаў ва ўсім свеце і не мае такога важнага значэння, як для беларусаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках