25 красавiка 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Беларусі абыйсці блакаванне Tor і пазбегнуць цэнзуры

8
Як у Беларусі абыйсці блакаванне Tor і пазбегнуць цэнзуры

Эксперты раяць, што рабіць, каб працягваць карыстацца гэтым сэрвісам.

Першыя паведамленні аб блакаванні Tor ў Беларусі з'явіліся ў другой палове мінулага тыдня - яны выглядалі як праблема ў таго ці іншага правайдэра. Карыстальнікі сутыкаліся з тым, што працэс падлучэння да сэрвісу не можа завяршыцца, піша dw.com.

У выхадныя зацікаўленыя карыстальнікі абмяняліся інфармацыяй і прыйшлі да высновы, што гаворка ідзе ў цэлым аб блакаванні гэтага ананімайзэры ў Беларусі. Па дадзеных Tor, колькасць прамых злучэнняў з Беларуссю знізілася на 30 адсоткаў. На думку экспертаў Аляксея Чарняева і Ігара Боскина, гэта можа сведчыць аб тым, што блякаваньне знаходзіцца ў стадыі разгортвання.

Tor - ананімная размеркаваная сетка, якая функцыянуе як шлюз паміж кліентам і знешняй сеткай. Лічыцца, што адсутнасць лагічнай сувязі паміж адпраўніком і паведамленнем і гарантуе надзейную ананімнасць.

Cакрэтны рэестр

Паводле неафіцыйных дадзеных, дамены Tor ўнесены ў спіс абмежаванага доступу Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю БелДІЭ (РУП «БелДІЭ») - закрыты ад грамадскасці рэестр сайтаў, якія правайдэры павінны блакаваць. Спіс вядзе міністэрства інфармацыі. Ні ў міністэрстве, ні ў БелДІЭ інфармацыю аб блакаванні Tor не каментуюць.

Нагадаем, 25 лютага 2015 года дзейнічае пастанова Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку і міністэрства сувязі і інфарматызацыі, згодна з якім РУП «БелДІЭ» даручана ўносіць у спіс абмежаванага доступу проксі-серверы, ананімныя сеткі тыпу Tor і іншыя, якія дазваляюць карыстальнікам атрымліваць доступ да інтэрнэт- рэсурсаў, ідэнтыфікатары якіх уключаны ў спіс абмежаванага доступу. Падобна на тое, што толькі ў снежні 2016 года ў беларускіх цэнзараў дайшлі рукі да блакавання Tor.

На практыцы высветлілася, што Tor-браўзэр у Беларусі працуе нармальна, калі яго запусціць ўнутры VPN (Virtual Private Network), гэта значыць гаворка не ідзе аб унутраных праблемах сэрвісу. Акрамя таго, Tor працуе, калі ў яго наладах выбраць ўкладку «праблемы з падключэннем або аператар практыкуе цэнзуру». Разам з тым, некаторыя карыстальнікі скардзіліся, што акрамя закрыцця стандартных шляхоў злучэння Tor, заблакаваныя і некаторыя найбольш вядомыя альтэрнатыўныя шляхі.

Дзейнічаць па інструкцыі

Спецыяліст па бяспецы Аляксей Чарняеў раіць дзейнічаць па інструкцыі Tor, даступнай у спецыяльным раздзеле сэрвісу https://bridges.torproject.org/. Для атрымання альтэрнатыўных шляхоў падлучэння да Tor трэба даслаць ліст з камандай get bridges ў целе ліста на адрас bridges@bridges.torproject.org. Функцыя працуе толькі для паштовых службаў Riseup, Gmail або Yahoo.

Іншы эксперт Ігар Боскин выказаў меркаванне, што, у прынцыпе, пры наяўнасці дзяржаўнай манаполіі на доступ да знешняга інтэрнэт-шлюза беларускія ўлады могуць практычна цалкам заблакаваць доступ да Tor і іншым аналагічным сэрвісам, а таксама да VPN.

«Беларускаму кіраўніцтву вельмі падабаецца кітайская мадэль, дзе знешні інтэрнэт зусім зачынены, і дзе прадпрыемства для падлучэння да сайтаў за межамі краіны павінна абгрунтаваць сваю просьбу ў міністэрстве прапаганды», - адзначыў эксперт. Зрэшты, нават у Кітаі не змаглі цалкам блакаваць выкарыстанне Tor.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках