28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму знішчальнікі не могуць паспяхова сесці на авіяносец «Адмірал Кузняцоў»?

42
Чаму знішчальнікі не могуць паспяхова сесці на авіяносец «Адмірал Кузняцоў»?
Фото: Leon Neal/Getty Images

На крэйсеры, які знаходзіцца ў Міжземным моры, за апошні месяц адбылася ўжо другая аварыя.

5 снежня Мінабароны Расеі пацвердзіла аварыю на авіяносным крэйсеры «Адмірал Кузняцоў»: у суботу, 3 снежня, знішчальнік Су-33 не змог здзейсніць пасадку праз абрыў троса аэрафінішора і выкаціўся за межы палубы авіяносца. Гэта ўжо другая аварыя на «Кузняцове», які знаходзіцца ў Міжземным моры, за апошні месяц - 13 лістапада недалёка ад крэйсера ў ваду ўпаў МіГ-29. У абодвух выпадках пілотам удалося катапультавацца. «Медуза» высветліла ў галоўнага рэдактара часопіса «Арсенал Айчыны» Віктара Мурахоўскага, чаму знішчальнікі не могуць паспяхова сесці на крэйсер «Адмірал Кузняцоў».

«Абедзве аварыі на крэйсеры звязаныя з тэхнічным станам самога авіяносца. І ў першым, і ў другім выпадку яны тлумачацца няспраўнасцю тросаў аэрафінішораў. На мой погляд, доўгае знаходжанне ў суворых паўночных - можна сказаць, палярных - варунках негатыўна адбілася на стане абсталявання гэтага карабля («Адмірал Кузняцоў» уваходзіць у склад Паўночнага флота - заўв.).

Пытанне ў тым, чаму не былі замененыя важныя элементы гэтага аэрафінішора. Адрасаваць яго варта тым, хто даваў тэхнічнае заданне на рамонт гэтага карабля [у 2015 годзе] і тым, хто правяраў яго гатоўнасць да рэальных дзеянняў у моры.

Аэрафінішоры - досыць простая і даўно вядомая тэхналогія. Яна выкарыстоўваецца яшчэ з часоў Другой сусветнай вайны, але шырокае распаўсюджванне атрымала ў мадэлях авіяносцаў, пабудаваных у пасляваенны час. Пры пасадцы самалёт выпускае «гак» - груба кажучы, кручок, які чапляе тросы, замацаваныя папярок пасадачнай паласы на палубе авіяносца. Затым спецыяльная фрыкцыйная прылада «гасіць» энэргію заходзячага на пасадку самалёта і тармозіць яго прабег - інакш на такой кароткай палубе яго фізічна немагчыма затармазіць. Ні тармазы, ні рэверс рухавіка не дазваляюць пагасіць энэргію і хуткасць на такіх кароткіх адрэзках.

У гэтам выпадку трос проста не вытрымаў нагрузак, але што канкрэтна здарылася - парваліся «жылы» самога троса або адбыўся адрыў ад падпалубнай фрыкцыйнай прылады - пакуль невядома. Факт у тым, што зноў паўтарылася гісторыя, якая адбылася 13-га лістапада (калі недалёка ад крэйсера ў ваду ўпаў МіГ-29, - заўв.). Толькі ў выпадку з Су-33 абрыў адбыўся падчас пасадкі самалёта, а ў папярэднім - камандаванне не змагло своечасова прыняць пастанову аб пасадцы самалёта на запасны наземны аэрадром. Самалёт кружляў, лётчык чакаў, пакуль будзе закончаны аэрафінішор, тым часам паліва не засталося, лётчыку давялося катапультаваўся, а самалёт упаў у мора.

Агулам жа, трэба разумець, што, незалежна ад таго, дзе авіяносец працуе - у Міжземным моры, у Ціхім акіяне, на Поўначы - пасадка на яго - гэта заўсёды экстрым. Яна патрабуе значна большага прафесіяналізму лётчыкаў, асаблівых патрабаванняў да канструкцыі саміх самалётаў і пасадачных прылад. Гэта толькі здаецца, што палуба авіяносца гіганцкая, але калі на яе глядзіш з ілюмінатара, бачыш плошчу памерам з паштовую марку».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках