1 траўня 2024, Серада, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў трапіла старонка менскага лекара

9
У спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў трапіла старонка менскага лекара
ФОТА: REUTERS

Акрамя гэтага, пад забарону трапіў сайт «Анархісцкай групы Прамень».

Нацыянальны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся некалькімі дзясяткамі інтэрнэт-адрасоў. Абноўлены спіс апублікавала «Советская Белоруссия».

Пад забарону патрапілі сайт «Анархісцкай групы Прамень» ды інтэрнэт-рэсурс «Рэвалюцыйнае дзеянне». Таксама ў пералік дадаліся матэрыялы з сацыяльных сетак — відэа, аўдыёзапісы, нататкі і цэлыя супольнасці.

Ёсць у спісе і персанальныя старонкі ў сацыяльных сетках. Сярод іх — старонка «ВКонтакте» менскай студэнткі Кацярыны Вернер, а таксама старонка ў Facebook менскага ўролага Хамада Аль-Саіда.

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў шэраг кніг расейскага выдавецтва «Алгоритм», грамадска-палітычнай і гістарычнай накіраванасці. Сярод іншых, гэта кнігі «Загадка сіёнскіх пратаколаў», «Таемны сусветны ўрад», «Расейскі супраціў» Алега Платонава, «Ярмо юдэйскае» Барыса Міронава. Пад забаронай і шэраг выданняў «Праваслаўнай ініцыятывы», такія, як «Няма дрэнных народаў», «Прысуд забойцам Расеі» Міронава і г.д.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках