20 красавiка 2024, Субота, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ змякчыў умовы выплаты запазычанняў для Грэцыі

2
ЕЗ змякчыў умовы выплаты запазычанняў для Грэцыі

Брусэль ухваліў меры дапамогі эканоміцы Грэцыі.

Міністры фінансаў краін-сябраў ЕЗ ухвалілі шэраг мер, закліканых дапамагчы эканоміцы Грэцыі справіцца з павелічэннем выплат адсоткаў. Акрамя іншага, падоўжаныя тэрміны выплаты часткі запазычанняў, паведамляе DW.com.

Як паведаміў камісар ЕЗ у эканамічных і манетарных пытаннях П'ер Масковіч, дасягнутая дамоўленасць будзе мець «вырашальнае значэнне для здольнасці Грэцыі абслугоўваць свае запазычанні».

Раней, у сярэдзіне 2015 года, еўрапартнёры прыйшлі да пагаднення аб выдзяленні Грэцыі трэцяй праграмы дапамогі сумаю 86 млрд еўраў. У траўні 2016 года міністры фінансаў пагадзіліся на кароткі час вызваліць Афіны ад выплаты адсоткаў. Пра далейшыя паслабленні пры абслугоўванні запазычанасці гаворка можа зайсці толькі ў сярэдзіне 2018 года.

На думку дырэктара Еўрапейскага стабілізацыйнага фонду (ESM) Клаўса Рэглінга, дасягнутыя дамоўленасці з'яўляюцца «важным крокам да паляпшэння здольнасці Грэцыі абслугоўваць свае даўгі». Усё гэта можа прывесці да таго, што агульная запазычанасць Грэцыі да 2060 года можа скараціцца на 20 адсоткаў у дачыненні да ВУП. Цяпер запазычанні Грэцыі складаюць 315 мільярдаў еўраў, што адпавядае 180 адсоткам у параўнанні з ВУП.

Раней у кастрычніку ESM ухваліў пералічэнне Грэцыі чарговай раты крэдыту сумаю 2,8 мільярда еўраў. Рада дырэктараў фонду прыняла гэтую пастанову на падставе таго, што Афіны пастаянна дэманструюць прагрэс у правядзенні неабходных рэформаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках