2 траўня 2024, Чацвер, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруец, як прагуляў у карты $2,5, выскачыў з акна

18
Бабруец, як прагуляў у карты $2,5, выскачыў з акна

Цяпер мужчына знаходзіцца ў лякарні.

Сямёра раней судзімых мужчын сустрэліся ў адной з кватэр у шостым мікрараёне Бабруйска і пачалі гуляць. Пацярпелы прагуляў 50 тысяч недэмінаваных рублёў, паведамляе bobrlife.by.

На наступны дзень, падчас чарговай партыі, завінавачанасць сталі патрабаваць, ужываючы гвалту.

Трое мужчын сталі напераменку збіваць завінавачанага скакалкай па галаве, душылі электрычным шнуром.

Пацярпелы наважыўся на адчайны крок і выскачыў з акна другога паверха. У выніку – пералом пазваночніка і пяткавых костак.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў шпіталі. Катаў узялі пад варту. У дачыненні да іх распачатая крымінальная справа паводле арт 384 ч 1 (прымус да выканання абавязанняў).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках