2 траўня 2024, Чацвер, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 11 снежня ўводзіцца новы графік руху цягнікоў

3
З 11 снежня ўводзіцца новы графік руху цягнікоў

БЧ рэкамендуе пасажырам загадзя планаваць свае паездкі.

Беларуская чыгунка з 11 снежня ўводзіць новы графік руху цягнікоў на 2016/2017 гады, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

«Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што з 00.00 11 снежня 2016 года на дарогах краін СНД уводзіцца графік руху цягнікоў на 2016/2017 гады. У сувязі з гэтым часткова зменіцца графік руху асобных цягнікоў — у рэгіянальных, міжрэгіянальных, міжнародных злучэннях, а таксама цягнікоў гарадскіх ліній», — растлумачылі ў прэс-службе.

БЧ рэкамендуе пасажырам загадзя планаваць свае паездкі і быць уважлівымі пры афармленні праязных дакументаў. Больш падрабязна з актуальным раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі, у чыгуначных касах, а таксама праз тэлефон даведачных службаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках