2 траўня 2024, Чацвер, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты абвясцілі флэш-моб «Савок, гудбай!»

9
Актывісты абвясцілі флэш-моб «Савок, гудбай!»
Фота: Reuters

Беларусам прапанавалі пазбавіцца ад саветчыны.

8 снежня ў 25-ю гадавіну падпісання пагаднення аб спыненні існавання СССР грамадскае аб'яднанне «Альтэрнатыва» праводзіць у сацыяльных сетках флэш-моб «Савок, гудбай».

Каб узяць удзел у акцыі, трэба зрабіць фатаграфію развітання з любым савецкім атрыбутам і выкласці яго ў хэштэгу #savokgoodbye ў Facebook, «Вконтакте», або ў Instagram.

Як патлумачыў «Свабодзе» лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан, на фотаздымках павінен быць зняты працэс спальвання або пазбаўлення ад рэчы, якая сімвалізуе савецкі час - гэта можа быць нешта з прадметаў быту або савецкі знак.

Аўтараў цікавых і арыгінальных фота чакаюць прызы - сувеніры з Пагоняй і нацыянальнай вышыванкай.

«З дапамогай такой акцыі мы хочам прыцягнуць увагу грамадства да гадавіны важнай гістарычнай падзеі і разам з тым паказаць, што за савецкай уладай скончана, сёння нашай краіне трэба трымацца новых падыходаў, дэмакратыі і свабоды, мадэрнізацыі і прагрэсу. Амаль у кожнага з нас у кватэры штосьці засталося ад той чырвонай эпохі. Таму сімвалічна ў гэты дзень мы будзем ачышчацца ад саветчыны.

Напрыклад, можна зняць са сцяны стары дыван, выкінуць на сметнік тэлевізар, радыёпрыёмнік, тэлефон, кнігі па гісторыі КПСС, піянерскі гальштук», - каментуе ідэю акцыі прэс-сакратарка «Альтэрнатывы» Вольга Бурневіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках