2 траўня 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт у справе Карманава: Аналізы радыеактыўнага малака былі недакладнымі

4
Экспэрт у справе Карманава: Аналізы радыеактыўнага малака былі недакладнымі

Сёння прадоўжыўся разгляд пазову ААТ «Мілкавіта» да карэспандэнта Associated Press Юрася Карманава.

Працэс перамясціўся з суда Маскоўскага раёна сталіцы ў Эканамічны суд горада Менска. Суд адхіляе хадайніцтвы адказчыка, піша сайт baj.by.

Старшынюе на працэсе суддзя Таццяна Сапега, інтарэсы журналіста прадстаўляюць адвакат Сяргей Зікрацкі і кіраўнік ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец.

Сёння падчас слуханняў прадстаўнік ТАА «Мілкавіта» падтрымаў агучаныя раней пазоўныя патрабаванні. Карманаў і ягоныя прадстаўнікі заявілі хадайніцтвы аб далучэнні да матэрыялаў справы лінгвістычнай экспэртызы, якую правёў Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі, а таксама пра допыт спецыяліста гэтага інстытута Нікалаевай, якая праводзіла экспэртызу. У выніку экспэртыза ўсё ж была далучаная да справы, а ў допыце Нікалаевай суд адмовіў.

Таксама было адхілена хадайніцтва Карманава прыцягнуць у якасці суадказніка Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, які праводзіў экспэртызу малака, прывезенага журналістам з Хойніцкага раёна вясной гэтага года.

Нагадаем, што журналісты АР - Юрась Карманаў і Сяргей Грыц - у красавіку правялі расследаванне аб актыўным выкарыстанні забруджаных зямель Чарнобыльскай зоны ў сельскай гаспадарцы. Яны даведаліся, што фермер Мікалай Чубянок, які арганізаваў малочную ферму за некалькі кіламетраў ад знакаў «Стоп! Радыяцыя!», штодня здае блізу дзвюх тон малака на завод ААТ «Мілкавіта» ў Хойніках. Блізу 90% прадукцыі ААТ «Мілкавіта» ідзе на экспарт у Расею.

Аналіз малака ў галоўнай лабараторыі Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паказаў, што дапушчальныя нормы ў колькасці стронцыю (SR-90) перавышаныя ў 10 разоў.

У сераду вядучы інжынер цэнтра Аксана Драбышэўская паведаміла на працэсе, што звесткі аб колькасці стронцыю не могуць быць прынятыя пад увагу, бо ступень забруджвання малака гэтым элементам патрабуе складанай і працяглай працэдуру. І звесткі, што з'явіліся ў раздрукоўцы, якую атрымаў Карманаў, не з'яўляюцца дакладнымі, бо ў вадкасным стане правесці дакладны замер забруджанасці малака не ўяўляецца магчымым. Таму суддзя перад тым, як абвясціць перапынак, апроч іншага, загадала прадстаўнікам цэнтра прывезці на наступнае пасяджэнне тэхнічны пашпарт і іншую дакументацыю на прыбор, з дапамогай якога вядзецца замер малака.

Сяргей Грыц і фатограф Таццяна Зяньковіч, якія ўдзельнічалі ў той паездцы ў Хойніцкі раён, выступілі на працэсе ў якасці сведак. Яны пацвердзілі, што набылі малако (1,5 літра) менавіта ў фермера Чубянка, а потым Карманаў і Грыц адвезлі яго ў Менскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Асаблівых пытанняў з боку суддзі і пазоўніка да сведак не ўзнікла.

Разгляд справы прадоўжыцца ў пятніцу, 9 снежня, а 14 гадзіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках