2 траўня 2024, Чацвер, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Трамп рана ці позна адцісне хвост Пуціну

5
The Guardian: Трамп рана ці позна адцісне хвост Пуціну

Атачэнне Трампа, згодна традыцыі амерыканскіх рэспубліканцаў, паставіцца да Расеі больш жорстка.

Аб гэтым піша карэспандэнт The Guardian Шон Уокер (пераклад – inopressa.ru).

Адміністрацыя Абамы надала Украіне фінансавую дапамогу і наклала на Расею санкцыі, нагадвае выданне. Цяпер жа ў Кіеве баяцца, што ЗША кінуць Украіну на волю лёсу.

Мільярдэр, апазіцыйны дэпутат Вадзім Навінскі, у мінулым партнёр Януковіча, чакае астуджэння ўкраінска-амерыканскіх стасункаў. Пра "дрэнныя шанцы" Украіны ў стасунках з адміністрацыяй Трампа заявіў і Міхаіл Саакашвілі: "Украіна займае адзін з першых радкоў у спісе краін, якія могуць быць "звольненыя" Трампам. Трампа чаруе поспех, а няўдачнікаў ён ненавідзіць".

Між тым экспэрты мяркуюць, што атачэнне Трампу, паводле традыцыі амерыканскіх рэспубліканцаў, паставіцца да Расеі больш жорстка. Трамп "магчыма, перанясе сваю залішнюю эмацыйнасць і ў замежную палітыку", прагназуе намеснік міністра замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка. "Мы думаем, што рана ці позна Пуцін і Трамп адціснуць адзін аднаму хвасты", - падрахоўвае карэспандэнт The Guardian.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках