2 траўня 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італійцы ўстанавілі новы рэкорд «Кнігі Гінэса»

1
Італійцы ўстанавілі новы рэкорд «Кнігі Гінэса»
ДЗІМІТРЫЙ ПАНЦЫЕРА

Дзімітрый Панцыера змясціў у ражок 121 шарык марозіва.

Італіец Дзімітрый Панцыера настолькі любіць марозіва, што двух шарыкаў гэтага ласунку яму недастаткова. Ён заўсёды імкнецца змясціць у ражок як мага больш шарыкаў, піша 120.su.

На штогадовым фэсце марозіва, які праходзіць у Фарна ды Зольда (Італія) Дзімітрыю нададзеная годнасць сусветнага рэкардсмэна за самую вялікую колькасць шарыкаў марозіва, што змясцілася ў адным ражку.

Мужчыну ўдалося акуратна ўкласці на вафельны конус 121 шарык замарожанага дэсерту, і такім чынам ён не проста стаў рэкардсмэнам, але і пабіў свой уласны рэкорд, бо ў мінулы раз на ражку змясціліся 109 шарыкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках