Першая сустрэча клуба Святланы Алексіевіч прайшла з аншлагам
8- 7.12.2016, 20:48
- 34,527
На сустрэчу змаглі трапіць толькі 200 чалавек з 600 зарэгістраваных.
Увечары 7 снежня ў галерэі tut.by прайшла першая сустрэча ў рамках заснаванага Святланай Алексіевіч інтэлектуальнага клуба.
Яе госцем стала расейская паэтка і перакладчыца, уладальніца шматлікіх міжнародных літаратурных прэмій Вольга Седакова. Яна выступіла з лекцыяй на тэму «Злосць».
Як распавяла Святлана Алексіевіч, на сустрэчу здолелі трапіць толькі 200 чалавек з 600, якія выказалі жаданне зарэгістравацца.
«Для нас гэта было нечаканасцю, магчыма, у будучыні мы разгледзім магчымасць праводзіць сустрэчы ў вялікіх памяшканнях», — сказала Святлана Алексіевіч.