28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зварот БНК да патрыётаў Беларусі

30
Зварот БНК да патрыётаў Беларусі
Фота: bymedia

Кіраўніком вайсковай камісіі Беларускага нацыянальнага кангрэса стаў Мікалай Статкевіч.

На пасяджэнні Рады БНК 7 снежня была створаная вайсковая камісія, старшынём якой быў абраны адзін з лідараў беларускай апазіцыі, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч.

У сувязі са стварэннем вайсковай камісіі Рада БНК прыняла зварот да беларускіх патрыётаў, тэкст якога charter97.org публікуе цалкам.

Заява Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса

Палітычная сітуацыя вакол Беларусі складваецца такім чынам, што наша краіна можа быць уцягнутая ў ваенныя канфлікты, стаць аб'ектам вонкавай агрэсіі. Каб супрацьстаяць гэтаму, мы павінны мець баяздольнае, моцнае духам, цалкам адданае Айчыне і беларускаму народу войска. Такое войска, якім бы яно ні было тэхнічна ўзброеным, нельга стварыць на аснове чужых, запазычаных традыцый, ідэалаў. Такое войска можа быць створанае толькі на аснове глыбокага адчування айчыннай гісторыі, пераемнасці вайсковай славы, нацыянальнага гонару. Без гэтага, як сведчыць досвед Украіны, узброеныя сілы якой былі фактычна прарасейскімі ды без супраціву здалі Расеі частку ўкраінскай тэрыторыі, стварыць войска, гатовае ў кожны момант абараняць Радзіму, самааддана змагацца за яе свабоду і незалежнасць, немагчыма.

Аналіз сітуацыі ў беларускіх узброеных сілах паказвае, што ўлады нічога не робяць для выхавання жаўнераў і афіцэраў, адданых Беларусі, а не чужынцам. Пра гэта сведчаць шматлікія факты, у тым ліку тое, што патрыятычна настроеным афіцэрам значна цяжэй падымацца па службовай лесвіцы, чым тым, хто ўважае беларускае войска «саюзным» - ледзь не часткай расейскага войска.

У сувязі з праблемамі, якія існуюць у беларускіх узброеных сілах, Рада БНК палічыла неабходным стварыць вайсковую камісію.

Задачай камісіі, якая ў сваёй дзейнасці кіруецца артыкулам 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца падрыхтоўка грамадзян да абароны Радзімы, дапамога кіраўніцтву сілавых структур у павышэнні псіхалагічнай і маральнай гатоўнасці жаўнераў і афіцэраў.

Галоўнай мэтай дзейнасці вайсковай камісіі з'яўляецца захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дзеля чаго заклікаем да супрацоўніцтва як вайсковых спецыялістаў, так і ўсіх патрыётаў Беларусі.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках