28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уфолагі адшукалі на Марсе «разбураны горад» з 500 тысячамі жыхароў

7
Уфолагі адшукалі на Марсе «разбураны горад» з 500 тысячамі жыхароў

Касмічнае агенцтва NASA паведаміла аб выяўленні незвычайнай структуры на паверхні Марса.

Даследчыкі-аматары паведамілі, што адшукалі на паверхні Чырвонай планеты «горад», які працягнуўся на сотні кіламетраў і які нібыта складаецца са спустошаных ў выніку нейкай невядомай катастрофы будынкаў, піша выданне emigrados.ru.

Ёсць здагадкі, што «марсіянскі горад» мог быць разбураны ў выніку вайны на планеце. Самі «будынкі» маюць даўжыню 630 метраў і дасягаюць вышыні блізу 800 метраў.

Здагадку аб магчымай «вайне» жыхароў Чырвонай планеты з варожай іншапланетнай цывілізацыяй высунуў плазмафізік Джон Брандэнбург. У некаторых месцах паміж дамамі працягнуліся галерэі альбо тунэлі.

На думку ўфолага Скота К. Уорынга, «горад» даволі вялікі. Паводле падліку ўфолагаў, у такім горадзе магло пражываць да 500 000 грамадзян. «Гэтыя будынкі выглядаюць амаль некранутымі», - мяркуюць уфолагі.

Сярод навукоўцаў ужо вядуцца дыскусіі наконт таго, што ж магло знішчыць вялікі горад.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках