29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выведка ў Януша Радзівіла была бездакорнай»

6
«Выведка ў Януша Радзівіла была бездакорнай»

Хто насамрэч перамог у бітве пры Лоеве ў 1649 годзе і якое значэнне яна мае для беларусаў.

Тэлеканал «Белсат» упершыню апублікаваў відэа з графічнай рэканструкцыяй знакамітай бітвы.

Жорсткая бітва ля пераправы праз Дняпро каля Лоева паміж войскам Вялікага княства Літоўскага і ўкраінскімі казакамі, хаўруснікамі Масквы, адбылася ў самы разгар паўстання пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага.

Яна значна паўплывала на ход вайны, якая выбухнула ў 1648 годзе праз нежаданне шляхты Рэчы Паспалітай прыняць у свае шэрагі рэестравых казакоў, то бок, ператварыць Рэч Паспалітую двух народаў - польскага і літвінскага - у рэспубліку трох народаў: яшчэ і «расейскага» (сённяшняга ўкраінскага ). Да казакоў далучыліся прыгонныя сяляне, і вайна атрымала не толькі нацыянальны, але і сацыяльны характар.

Гісторыкі дагэтуль спрачаюцца, хто ў гэтай бітве перамог.

Казацкая дзяржава імкнулася сілай далучыць землі сённяшняй паўднёвай Беларусі. Задачай Хмяльніцкага было заваяваць Палессе і Падняпроўе з выхадам на Менск. Нашы продкі казакоў сустракалі па-рознаму. Частка прыгонных сялян і гарадская бяднота - з радасцю, бо бачылі ў іх вызваліцеляў ад сацыяльнага прыгнёту. Іншыя пласты насельніцтва - варожа.

Януш Радзівіл
ФОТА WIKIPEDIA.ORG/BARTHOLOMÄUS STROBEL - SZLIACHTA.ORG

Гетман ВКЛ Януш Радзівіл у 1648-м і зімой 1649 года ачысціў ад казакоў землі ўсцяж Прыпяці і Дняпра. Летам 1649-га ён адправіўся на Кіеў, дзе павінен быў злучыцца з войскамі Рэчы Паспалітай. Каб затрымаць яго, Хмяльніцкі тэрмінова выслаў на Беларусь буйныя атрады Іллі Галоты, Сцяпана Падабайлы і Міхаіла Крычаўскага. Апошні наважыў апярэдзіць Радзівіла і атакаваў яго ў месцы папулярнай пераправы праз Дняпро.

Як спрацавала выведка Януша Радзівіла, хто перамог у бітве і чый бок прымаць беларусам - глядзіце ў відэа вышэй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках