18 красавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам паведамілі, калі яны будуць аплачваць 100% камунальных паслуг

58
Беларусам паведамілі, калі яны будуць аплачваць 100% камунальных паслуг
ФОТА З CАЙТА EURORADIO.FM

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі абвясціў, што паступова насельніцтва Беларусі вывядуць на 100-адсоткавую аплату тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі да канца 2018 года.

Гэтае пытанне абмяркоўвалі на Прэзідыуме Савета Міністраў у рамках праекта праграмы дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады.

Міністр удакладніў, што ўвядзенне поўнай аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі плануецца паступовым, без рэзкіх узлётаў, паведамляе БелТА.

Трохступеньчаты план паэтапнага павышэння адсотка кампенсацыі насельніцтвам платы выглядае так: да канца 2016 насельніцтва будзе аплачваць 50% ад рэальнага кошту паслуг, да канца 2017-га гэтая лічба ўзрасце да 75%, а да канца 2018 года, жыллёва-камунальныя паслугі будуць аплачвацца цалкам.

Раней паведамлялася, што запланаваныя паказчыкі зніжэння затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў 2016 годзе.

Прагназаваная планка зніжэння ўстаноўленая на адзнацы не менш чым на 15% да 2015 года. А ў 2015-м гэты ж паказчык ужо быў зніжаны на 10,7%. Праца праводзілася за кошт аптымізацыі штата супрацоўнікаў.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках