28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускай мяжы калапс з фураў у Літву

3

Машыны назапасіліся праз адсутнасць пагаднення паміж Расеяй і Польшчай аб грузаперавозках.

Чэргі з фур у кірунку Літвы на беларускай мяжы апошнім часам істотна павялічыліся. Прычына - адсутнасць пагаднення паміж Расеяй і Польшчай: бакі не ўзгаднілі квоты дазволаў на праезд фураў. Расейскія перавозчыкі перанакіравалі грузапаток праз Беларусь: першы кірунак - балтыйскі, фуры едуць праз нашу краіну ў порт Клайпеды (Літва), другі - украінскі - кіроўцы едуць праз нас ва Украіну, а затым у Вугоршчыну, Славаччыну і далей.

Час афармлення грузавога транспарту на беларуска-літоўскай і беларуска-ўкраінскай межах павялічыўся, паведамляе tut.by.

«Сітуацыя не катастрафічная. Мы кінулі на гэтыя кірункі дадатковыя чалавечыя рэсурсы, праз нашу мяжу транспарт сыходзіць, чарга не затрымліваецца - павольна рухаецца», - паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Цяпер, да прыкладу, у пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой чарга на выезд - 90 грузавікоў, у «Беняконях» - 60.

Беняконі. ЧАРГА НА ВЫЕЗД
Каменны Лог. ЧАРГА НА ВЫЕЗД
Райгардас. Чарга на ўезд у БЕЛАРУСЬ

Прадстаўнікі ДПК Беларусі правялі сустрэчы з украінскімі ды літоўскімі калегамі з мэтай забеспячэння ў цяперашніх варунках «рытмічнага афармлення грузапатоку».

Найбольш складаная сітуацыя склалася цяпер у марскім порце літоўскай Клайпеды: там назапасілася велізарная колькасць фур у чаканні парома ў нямецкі Штутгарт. Марская брама Літвы - найбольш прывабны маршрут для расейцаў на шляху ў Заходнюю Еўропу. Ужо тыдзень на дарогах да марскога тэрміналу стаяць фуры з расейскімі нумарамі ў чаканні пагрузкі на паромы ў Еўропу. Кіроўцы грузавых аўтамабіляў вымушаныя жыць у кабінах. Дарогі да Клайпедскага марскога порту выявіліся фактычна заблакаванымі для гарадскіх аўтамабілістаў.

Фота: lrytas.lt

У літоўскай Клайпедзе скончыў жыццё самагубствам расейскі дальнабойшчык, ураджэнец Пскова. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, трагедыя адбылася на вуліцы Кайру, дзе стаіць велізарная колькасць фур у чаканні парома ў нямецкі Штутгарт.

Фота: lrytas.lt

Як распавялі калегі загінулага, якія гутарылі з 43-гадовым Анатолем, мужчына скардзіўся на праблемы з грузавіком. Таксама ён баяўся, што можа страціць працу. Самі кіроўцы шакаваныя тым, што здарылася.

Фота: lrytas.lt
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках