28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра адбудуцца адразу 9 судоў за акцыю «супраць міліцэйскага бязмежжа»

6
Заўтра адбудуцца адразу 9 судоў за акцыю «супраць міліцэйскага бязмежжа»
Фота: «Наша Ніва»

Адміністрацыйныя справы на ўдзельнікаў акцыі будуць разглядацца судом Ленінскага раёна Менска 11 лютага.

Справу актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага разглядае суддзя суда Ленінскага раёна М. Запаснік. Пачатак працэсу а 15 гадзіне. Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.34. КаАП РБ (частка 3) - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе ПЦ «Вясна».

У гэты час таксама будуць судзіць актывістку АГП Святлану Якшыну і Наталлю Басалыгу-Гарачку. А 16-й гадзіне прызначаны разгляд справы Дзяніса Красачкі.

Алесю Макаеву позва ў суд прыйшла на 14 гадзін.

Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Менска на 16 лютага. Актывісты партыі Вольга Маёрава і Мікалай Казлоў адправілі ў суд запыты на перанос разгляду спраў на 16 лютага, бо 11 лютага яны не могуць прысутнічаць у судзе паводле ўважлівых прычынаў.

30 студзеня ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі ў выглядзе пікету пад будынкам Вярхоўнага суда. Паводле звестак праваабаронцаў, якія праводзілі маніторынг мерапрыемства, супрацоўнікі міліцыі ў той дзень склалі 7 пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на грамадскіх актывістаў і палітыкаў - Анатоля Лябедзьку, Красачку Дзяніса, Маёраву Вольгу, Вінярскага Максіма, Наталлю Гарачку-Басалыгу, Якшыну Святлану, Казлова Мікалая.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках