26 красавiка 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне выпусцілі палову зняволеных

12
Ва Украіне выпусцілі палову зняволеных
Фота: gorlovka.ua

Колькасць зняволеных скарацілася пасля прыняцця новага Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Пасля прыняцця новага Крымінальна-працэсуальнага кодэкса колькасць асуджаных ва Украіне скарацілася ўдвая: з 140 тысяч да 70 тысяч. Пра гэта падчас выступу на агульнай калегіі Мінюстыцыі ды МУС паведаміла першая намесніца міністра юстыцыі Наталля Севасцьянава, паведамляе «112 Україна».

Паводле яе слоў, першапачаткова сістэма была разлічаная на 220 тысяч чалавек.

«Звярніце ўвагу на тое, што ўдвая зменшылася колькасць асуджаных пасля прыняцця новага Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. З колькасці 140 тысяч мы цяпер маем 70 тысяч чалавек разам: і ў СІЗА, і ва ўстановах выканання пакаранняў. А наогул гэтая савецкая сістэма была разлічаная на 220 тысяч ложка-месцаў у бараках, у барачнай сістэме. І пасля прыняцця закона Саўчанкі таксама прадаўжаецца тэндэнцыя да памяншэння колькасці асоб, якія знаходзяцца ва ўстановах выканання пакаранняў», - паведаміла Севасцьянава.

Паводле яе слоў, ёсць праблема напоўненасці следчых ізалятараў.

«На сёння яны запоўненыя на 63%, гэты адсотак большы ў следчых ізалятарах, бо недасканалая судовая сістэма, і некаторыя людзі знаходзяцца там вельмі доўга», - заявілі ў Мінюстыцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках