23 красавiка 2024, aўторак, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Склады «Беллёгпрама» загачаныя неліквідамі

27
Склады «Беллёгпрама» загачаныя неліквідамі
ФОТА З САЙТА MEBELSAM-FURNITURA.RU

На прадпрыемствах лёгкай прамысловасці складскія запасы абутку амаль у 5 разоў перасягаюць месячны аб'ём вытворчасці.

Запасы прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, якія падлеглыя канцэрну «Беллёгпрам», на 1 студзеня ў 3,2 раза перасягалі месячны аб'ём вытворчасці. За 2015 год складскія запасы прадпрыемстваў канцэрна павялічыліся на 21,7%.

Паводле інфармацыі БелаПАН, сярод іншых органаў дзяржкіравання памер складскіх запасаў на прадпрыемствах «Беллёгпрама» з'яўляецца самым высокім (у стасунку да месячнага аб'ёму вытворчасці).

Афіцыйныя статыстычныя звесткі сведчаць аб тым, што на 1 студзеня на прадпрыемствах лёгкай прамысловасці складскія запасы абутку амаль у 5 разоў перасягалі месячны аб'ём вытворчасці, тканін - у 1,5 раза. У той жа час складскія запасы вопраткі і панчошна-шкарпэткавых вырабаў перасягалі месячны аб'ём вытворчасці ў 3 і 4 разы адпаведна.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 9 лютага міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча, заявіў, што індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць імпартнымі таварамі лёгкай прамысловасці, падважваюць айчынную лёгкую прамысловасць.

«Трэба разумець, што тыя, хто завозіць сюды рознага кшталту рыззё, і нават добрай якасці, калі б гэта было з Турцыі, Кітая, Расеі, ды іншае - трэба разумець: усё, што мы завезлі да сябе адтуль, мы настолькі ж загубілі сваю эканоміку, лёгкую прамысловасць», - падкрэсліў Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён заявіў, што надалей бізнэс прадпрыемцаў будзе пад кантролем дзяржавы, і патрабаванне з 1 студзеня 2016 года аб сэртыфікацыі тавараў, якімі гандлююць ІП, было толькі першым крокам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках