19 красавiка 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі судзілі фанатаў «Дынама-Мінска»

3
У Італіі судзілі фанатаў «Дынама-Мінска»
Фота: zum.by

Суд Фларэнцыі вынес прысуд 14 заўзятарам футбольнага клуба «Дынама-Мінск».

Як піша сайт фанатаў belultras.by са спасылкай на італійскія СМІ, усіх беларусаў асудзілі на адзін год і восем месяцаў пазбаўлення волі. Аднак сам факт выканання прысуду быў прыпынены.

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся ў Фларэнцыі яшчэ ў снежні 2014 года. Тады беларускіх фанатаў затрымалі перад пачаткам матчу паміж «Дынамам» і мясцовай «Фіярэнцінай». Праваахоўнікі абвінавацілі заўзятараў у агрэсіўных паводзінах і хуліганскіх дзеяннях.

Усяго быў затрыманы 61 чалавек. 47 з іх былі адпушчаныя, але ім забаранілі наведваць матчы ў Італіі цягам найбліжэйшых пяці гадоў. 14 беларускіх фанатаў павінны былі адказаць у судзе. Аднак у сувязі з занятасцю суда разбіральніцтва справы было перанесенае на люты 2016 года. Усім затрыманым заўзятарам тады дазволілі з'ехаць з Італіі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках