25 красавiка 2024, Чацвер, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган: Трэба стварыць беспалётную зону ў Сірыі

20
Эрдаган: Трэба стварыць беспалётную зону ў Сірыі
Раджэп Таіп Эрдаган
ФОТА: REUTERS/UMIT BEKTAS

Без стварэння беспалётнай зоны для авіяцыі РФ пераадолець сірыйскі крызіс не атрымаецца.

Без стварэння беспалётнай зоны і зон бяспекі пераадолець гэты крызіс не атрымаецца, падкрэсліў Эрдаган, паведамляе Расейская служба ВВС.

«Калі бамбаванні ў Алепа прадоўжацца, то новая хваля мігрантаў вырасце да 600 тысяч чалавек. Мы рыхтуемся да гэтага», - сказаў ён.

Ён таксама прыстрашыў, што дасць уцекачам магчымасць бесперашкодна выязджаць у Еўропу.

Турцыя, якая ўжо прыняла больш за 2,6 млн сірыйскіх уцекачоў, даўно настойвае на стварэнні бяспечнай зоны на поўначы Сірыі, каб мірныя жыхары маглі хавацца там і не з'язджалі ў Турцыю.

Камісар у міжнародных стасунках ЕЗ Федэрыка Магерыні раней заяўляла што «калі не з юрыдычнага, то з маральнага пункту гледжання, Турцыя абавязаная даць прытулак тым, хто бяжыць ад пераследу».

У той жа час на захадзе, на мяжы з Грэцыяй і Балгарыяй, ЕЗ патрабуе павелічэння памежных патрулёў, каб імігранты не змаглі прадоўжыць свой шлях, далучыўшыся да найбуйнейшага наплыву ўцекачоў у Еўропу з часоў Другой сусветнай вайны.

Гэтыя амаль узаемавыключальныя патрабаванні ЕЗ і прывялі да таго, што прапускны пункт на турэцка-сірыйскай мяжы застаецца закрытым, а людзі, якія бягуць ад жахаў у Алепа, папалі ў фокус сур'ёзных геапалітычных дэбатаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках