16 красавiка 2024, aўторак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць следчых жыллём

47
Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць следчых жыллём
Фота: sk.gov.by

Са словаў дыктатара, следчы - галоўная фігура і ўсё павінна круціцца вакол яго.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні Следчага камітэта, паведамляе БелТА.

Дыктатар даручыў аптымізаваць штат Следчага камітэта, скараціўшы яго фінансавыя, тылавыя структуры, Сродкі, якія будуць такім чынам зэканомленыя, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, трэба накіраваць на забеспячэнне следчых жыллём, развязанне іншых матэрыяльна-тэхнічных пытанняў.

«У вас ёсць рэзервы, якія трэба рэалізаваць для таго, каб паставіць на больш высокі ўзровень Следчы камітэт», - падкрэсліў ён. «Следчы - галоўная фігура ў Следчым камітэце. Усё павінна круціцца вакол яго», - дадаў Лукашэнка.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што Лукашэнка заявіў на калегіі МУС паводле вынікаў працы за 2015 год: «Будуйце жыллё, падвышайце заробкі супрацоўнікам».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках