18 красавiка 2024, Чацвер, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Парашэнкі: Украінцы супраць размяшчэння авіябазы РФ у Беларусі

5
Дарадца Парашэнкі: Украінцы супраць размяшчэння авіябазы РФ у Беларусі
ІГАР СМЯШКО
ФОТА: УНІАН

Грамадская думка Украіны адназначна адмоўна будзе да гэтага ставіцца.

Пра гэта журналістам у Менску заявіў дарадца прэзідэнта Пятра Парашэнкі Ігар Смяшко, паведамляе «Радыё Свабода».

«Грамадская думка адназначна адмоўна будзе да гэтага ставіцца... Мы павінны ўспомніць, што мы ўсе вельмі звязаныя адзін з адным», - заявіў ён.

Смяшко паабяцаў журналістам, што падыме перад прэзідэнтам Парашэнкам пытанне аб наданні ўкраінскага грамадзянства беларусам, якія ваявалі на баку Украіны на Данбасе.

«Сёння Беларусі трэба актыўна выпрацоўваць сваё месца ў Еўропе, - адзначыў таксама ён. - Я вітаю будаўніцтва магутнай, эканамічна і ў вайсковым плане самадастатковай Беларусі. Беларусь заслужыла гэта. Калі звярнуцца да гісторыі, то ў Вялікім Княстве Літоўскім адну з галоўных роляў адыгрывала менавіта Беларусь», - сказаў дарадца Парашэнкі.

Раней сайт паведамляў, што былы начальнік Галоўнай управы міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны РФ генерал-палкоўнік Леанід Івашоў заявіў: «Юрыдычнае афармленне авіябазы ў Беларусі неабавязковае. Расея і без гэтага гатовая да хуткай перакідкі сваёй авіяцыі ды іншых войскаў у Беларусь».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках