4 траўня 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ прымушае мантажора прызнацца ў супрацоўніцтве з «Белсатам»

12
КДБ прымушае мантажора прызнацца ў супрацоўніцтве з «Белсатам»

На працу да відэамантажора прыйшоў «Андрэй Андрэевіч» з КДБ і запатрабаваў прызнацца ў супрацоўніцтве з незалежным тэлеканалам.

КДБ аказвае ціск на супрацоўніка СТВ Аляксандра Шымко, пагражаючы звальненнем з тэлевізіі з «воўчым білетам». Такім чынам камітэт спрабуе дамагчыся ад яго прызнання ў супрацоўніцтве з «Белсатам», паведамляе тэлеканал.

Чалавек у цывільным, які прадставіўся «супрацоўнікам дзяржбяспекі» Андрэем Андрэевічам, прыйшоў да інжынера відэамантажу СТВ Аляксандра Шымко на працу. Пагражаючы звальненнем, «Андрэй Андрэевіч» патрабаваў, каб Аляксандр прызнаўся ў супрацоўніцтве з тэлеканалам «Белсат» і каб паведамляў ім пра ўсе свае працы ў мантажу відэа.

На наступную раніцу Андрэй Андрэевіч сустрэў Аляксандра Шымко каля крамы і спрабаваў яго прымусіць да паездкі ў КДБ, каб правесці аналіз на паліграфе. Відэаінжынер адмовіўся ехаць без позвы - тады супрацоўнік КДБ даў яму падпісаць «прадпісанне» аб абавязанні прыехаць у пятніцу 12 лютага ў КДБ па адрасе вул. Камсамольская, 30. У загадзе было ўказана, што ў выпадку няяўкі яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых ставак.

«Апошнім часам мы назіраем рост увагі спецслужбаў Беларусі да незалежных медыя», - пракаментаваў сітуацыю кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) Гары Паганяйла.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках