25 красавiка 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі будуюць копію «Тытаніка»

14
У Кітаі будуюць копію «Тытаніка»
Фота: bluestarline.com.au

Маршрут першага заплыву ужо вызначаны - карабель паплыве з Кітая ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Кампанія «Blue Star Line», якая належыць аўстралійскаму мільярдэру Клайв Палмер, апублікавала эскізы копіі карабля «Тытанік II», што будуецца ў кітайскай правінцыі Цзянсу, паведамляе «Белсат».

Карабель спусцяць на ваду ў 2018 годзе. Першапачаткова судна павінна было стаць дакладнай копіяй патанулага парахода, але аўтарам праекта давялося ўнесці невялікія карэктывы. «Тытанік II» будзе на 4 метры шырэйшы за арыгінал у сувязі з патрабаваннямі заканадаўства і будзе абсталяваны сучаснай тэхнікай.

Судна зможа перавозіць 2400 пасажыраў i экіпаж з 900 чалавек. Маршрут першага заплыву ужо вызначаны - карабель паплыве з Кітая ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

«Тытанік» - брытанскі параход кампаніі «White Star Line». Найбуйнейшы пасажырскі лайнер свету на момант сваёй пабудовы. Падчас першага рэйса 14 красавіка 1912-га сутыкнуўся з айсбергам і праз 2 гадзіны 40 хвілін затануў. На борце знаходзілася 1316 пасажыраў і 908 сябраў экіпажа. З іх выратаваліся 711 чалавек, загінула 1513.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках