23 красавiка 2024, aўторак, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі хочуць перайменаваць Савецкую вуліцу ў Вайніловіча

3
Менчукі хочуць перайменаваць Савецкую вуліцу ў Вайніловіча
Эдвард Вайніловіч

Актывісты грамадскага аб'яднання «Экаград» ужо накіравалі ў Менгарвыканкам блізу 200 подпісаў за перайменаванне.

Разам з подпісамі ўладам перададзены і зварот у падтрымку ініцыятывы касцёла Святых Сымона і Алены аб перайменаванні вуліцы Савецкай у вуліцу імя Эдварда Вайніловіча, паведаміў БелаПАН старшыня аргкамітэта ГА «Экаград» Віктар Янчурэвіч.

Ён адзначыў, што ў аснове гісторыі храма - трагедыя сям'і Эдварда Вайніловіча і ягонай жонкі Алімпіі, смерць іхных дзяцей, Сымона і Алены. Галоўная вежа касцёла сімвалізуе бацькоўскі смутак, а дзве іншыя - страчаных дзяцей.

Эдвард Вайніловіч - карэнны беларускі шляхціц, нарадзіўся ў 1847 годзе ў вёсцы Сляпянка пад Менскам. У 1883 годзе быў прызначаны ганаровым міравым суддзём Слуцкага павета, а ў 1888 годзе выбраны віцэ-старшынём Менскага таварыства сельскай гаспадаркі. Ён вывеў беларускую сельскую гаспадарка на новы ўзровень. Праз сямейную драму выступіў ініцыятарам і спонсарам будаўніцтва знакамітага Чырвонага касцёла.

«Выбітны грамадскі дзеяч і мецэнат Эдварда Вайніловіч пакінуў значны след у гісторыі Менска і Беларусі, зрабіў істотны ўнёсак у культурнае і духоўнае развіццё грамадства. Ён быў вядомы ў Расеі, Літве, Пецярбургу ды Украіне. Імя Эдварда Вайніловіча заслугоўвае гонару быць ушанаваным у назве адной з вуліц у цэнтры Менска побач з ягонай работай - Чырвоным касцёлам», - мяркуе актывістка «Экаграда» Людміла Гайкоўская.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках