4 траўня 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі шэсць гадоў не заўважалі адсутнасці дзяржаўнага службоўцы на працы

7
У Гішпаніі шэсць гадоў не заўважалі адсутнасці дзяржаўнага службоўцы на працы
Архіўныя фота BBC

Гішпанскага дзяржаўнага службоўцу з горада Кадыс аштрафавалі на 27 тысяч еўраў пасля таго, як выявілася, што ён не хадзіў на працу як мінімум шэсць гадоў.

Адсутнасць Хаакіна Гарсіі заўважылі толькі тады, калі ён атрымаў права атрымаць узнагароду за выслугу гадоў, паведамляе ВВС (пераклад - «Еўрапейская праўда»).

69-гадовы мужчына, чыя праца была ў тым, каб кантраляваць будынак завода ачысткі сцёкавых вод, адмаўляў гэтыя абвінавачванні. Суд вынес вырак на карысць дзяржаўнага органа і абавязаў Гарсію выплаціць штраф.

Дзяржкампанія выплаціла Гарсіі 37 тысяч еўраў за год, гэта сума да выплаты падаткаў. Ягоны штраф быў эквівалентны гадавому заробку і быў найбуйнейшым, на які кампанія магла прэтэндаваць.

Суд вызначыў, што бос кампаніі ў водазабеспячэнні не бачыў Гарсіі цягам многіх гадоў, хоць іх кабінеты знаходзіліся насупраць.

У кампаніі думалі, што Гарсія быў у падначаленні мясцовай улады, і наадварот. Намеснік мэра заўважыў ягоную адсутнасць, калі Гарсія атрымаў права на выплату ўзнагароджання пасля 20 гадоў службы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках