28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ на мяжы з Украінай прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць

4
Войскі РФ на мяжы з Украінай прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць
АНДРЭЙ Лысенка
ФОТА: ATN.UA

Сёння раніцай, у непасрэднай блізкасці ад кантраляванай Украінай тэрыторыі, акупанты разгарнулі ў баявыя парадкі РСЗА "Град" і САУ.

Такія факты апублікаваў сёння на традыцыйным штодзённым брыфінгу прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў пытаннях АТА палкоўнік Андрэй Лысенка, паведамляе Цензор.нет.

"У поўную баявую гатоўнасць прыведзеныя войскі Паўднёвай і Цэнтральнай вайсковых акругаў, падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў і транспартная авіяцыя. Пад выглядам вайсковых вучэнняў на поўдні Расеі і на тэрыторыі Крымскага паўвострава задзейнічана 8500 чалавек, 900 адзінак вайсковай тэхнікі, 200 самалётаў і верталётаў і 50 караблёў. На Крымскі паўвостраў прыбыў начальнік ГШ ВС РФ генерал войска Герасімаў", - паведаміў ён.

Лысенка адзначыў, што сёння раніцай, у непасрэднай блізкасці ад кантраляванай Украінай тэрыторыі акупанты разгарнулі ў баявыя парадкі РСЗА "Град" (новага ўзору на базе машыны КамАЗ) і САУ. Пры гэтым расейцы, з мэтай прыкрыцця сваёй узмоцненай групоўкі, разгарнулі дымавую заслону.

"Такія акцыі сведчаць аб недружалюбных намерах РФ у дачыненні да нашай дзяржавы. Таму вайсковае камандаванне Украіны ўжывае адэкватныя захады", - паведаміў спікер АТА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках