19 красавiка 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі распавялі, як будуць лавіць «дармаедаў»

50
Падаткавікі распавялі, як будуць лавіць «дармаедаў»

З кастрычніка непрацуючым беларусам будуць прыходзіць лісты з падатковай інспекцыі з патрабаваннем заплаціць штраф.

З першага кастрычніка гэтага года тым, хто не ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржвыдаткаў, будуць прыходзіць паведамленні на выплату збору ад падатковай інспекцыі. Адмоўнікам пагражаюць штрафамі, адміністрацыйнымі арыштамі і прымусовымі працамі, паведамляе onliner.by.

- Згодна з дэкрэтам №3 прадугледжана, што ў 2016 годзе грамадзянам праз пошту будуць адпраўляцца паведамленні аб тым, што яны не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. База звестак будзе фармавацца ў аўтаматычным рэжыме. Цяпер мы праводзім выпрабаванні праграмнага забеспячэння, - распавёў начальнік галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства падаткаў і збораў Міхаіл Расолька. - Апавяшчэнні будуць рассылацца праз пошту. Калі ў чалавека ёсць дакументы, згодна з якімі ён удзельнічаў у фінансаванні дзяржвыдаткаў, то ён можа іх паказаць. Калі такіх дакументаў не будзе, то грамадзянам давядзецца заплаціць 20 базавых адзінак, або 3,6 мільёна рублёў, паводле ўзроўню базавай адзінкі мінулага года.

Са словаў Міхаіла Расолькі, калі чалавек адмовіцца плаціць падатак на «дармаедства», то тады дэкрэт прадугледжвае адміністрацыйнае пакаранне і нават адміністрацыйны арышт.

- У выпадку адміністрацыйнага арышту чалавека абавязкова будуць прыцягваць да працы, каб ён паўдзельнічаў у грамадскіх працоўных мерапрыемствах, - адзначыў ён. - Але выплата збору будзе знятая толькі ў тым выпадку, калі чалавек будзе ўдзельнічаць у працы. Калі ён не будзе працаваць, то абавязак у выплаце збору з яго не здымуць.

У МПЗ адзначылі, што ўжо 820 чалавек добраахвотна заявілі пра тое, што яны не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў. Яны атрымалі 10-працэнтную зніжку на падатак і ўсяго заплацяць у казну 2,5 млрд рублёў. Колькі ўсяго ў краіне «дармаедаў», падаткавікі пакуль не ведаюць.

- Пры распрацоўцы дэкрэта гаворка ішла пра сотні тысяч чалавек, - адзначыў Міхаіл Расолька. - Але канкрэтную інфармацыю можна будзе даведацца, як толькі будзе сфармаваная база. Цалкам магчыма, што лісты прыйдуць і тым, хто працуе ў Расеі. Бо немагчыма адсачыць, ці выязджаў чалавек ці не. Гэтыя людзі павінны будуць падаць тлумачэнні. Таксама ўсё будзе залежаць ад якасці інфармацыі, якую дадуць арганізацыі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках